Іван Дуке Маркес (ісп.: Iván Duque Márquez; нар. 1 жніўня 1976, Багата, Калумбія) — калумбійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, абраны Прэзідэнт Калумбіі, раней Сенатар (2014—2018).

Іван Дуке Маркес
ісп.: Iván Duque Márquez
Ivan Duque 2018.jpg
сцяг
Прэзідэнт Калумбіі
сцяг
з 7 жніўня 2018
Віцэ-прэзідэнт Марта Люсія Рамірэс
Папярэднік Хуан Мануэль Сантас
сцяг
Senado de Colombia.svg Сенатар Калумбіі
20 ліпеня 2014 — 10 красавіка 2018
 
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, пісьменнік, эканаміст
Веравызнанне каталіцызм
Нараджэнне 1 жніўня 1976(1976-08-01)[1][2] (43 гады)
Бацька Iván Duque Escobar[d]
Жонка Марыя Юльяна Руіс
 
Сайт ivanduque.com

БіяграфіяПравіць

Іван Дуке Маркес нарадзіўся 1 жніўня 1976 года ў Багаце (Калумбія). Бацька Іван Дуке Эскабар (1937—2016) быў міністрам шахт (1985—1986) пры прэзідэнце Белісарыа Бетанкуры, губернатарам дэпартамента Ант’ёкіі (1981—1982) і Нацыянальным рэгістратарам (1998—2002).Вывучаў юрыспрудэнцыю ва Універсітэце Серхіа Арболеды (Калумбія) і міжнароднае эканамічнае права ў Амерыканскім універсітэце (ЗША). Акрамя гэтага праходзіў дзяржаўнае кіраванне ў Джорджтаўнскім універсітэце (ЗША), вучыўся ў Гарвардскай школе бізнесу (ЗША).З 1999 года працаваў кансультантам у Андскай карпарацыі развіцця, затым — дарадцам міністра фінансаў Хуана Мануэля Сантаса (пазней прэзідэнт Калумбіі).

У 2001—2013 гадах працаваў у Міжамерыканскім банку развіцця (BID). У 2001—2010 гадах працаваў у якасці старэйшага дарадцы выканаўчага дырэктарата Калумбіі, Перу і Эквадора, затым у 2010—2013 гадах — начальнікам аддзела культуры, творчасці і салідарнасці. Быў дарадцам былога прэзідэнта Калумбіі Альвара Урыбэ падчас працы міжнароднай камісіі ААН па расследаванні інцыдэнту паміж Ізраілем і Турцыяй 31 мая 2010 года ля берагоў Газы.

У 2014 годзе абраны ў Сенат ад партыі Дэмакратычны цэнтр і правай кааліцыі.

Прэзідэнцкія выбары 2018 годаПравіць

У снежні 2017 года стаў кандыдатам у прэзідэнты ад партыі. Набраў у першым туры каля 39 % і выйшаў у другі тур прэзідэнцкіх выбараў, на якіх перамог, набраўшы 53,97 % галасоў.[3]

Зноскі

  1. Ivan Duque // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Iván Duque // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Іван Дуке перамагае на выбарах прэзідэнта Калумбіі (руск.) . РІА Навіны. Праверана 18 чэрвеня 2018.

СпасылкіПравіць