Іван Аляксандравіч Маеўскі

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Іван Маеўскі)

Іван Маеўскі (нар. 5 мая 1988, Магдэбург, ГДР) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2015—2021). У цяперашні час працуе трэнерам у славенскім клубе «Цэле».

Футбол
Іван Маеўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Іван Аляксандравіч Маеўскі
Нарадзіўся 5 мая 1988(1988-05-05)[1][2][…] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 189 см
Вага 80 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Славенія Цэле
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2008 Беларусь Вертыкаль (Калінкавічы) 29 (5)
2009—2011 Беларусь Партызан (Мінск) 63 (8)
2012—2014 Беларусь Мінск 70 (4)
2015 Польшча Завіша (Быдгашч) 18 (1)
2015—2016 Расія Анжы (Махачкала) 32 (1)
2017—2020 Казахстан Астана (Нур-Султан) 96 (6)
2021 Расія Ротар (Валгаград) 5 (0)
2021—2024 Славенія Цэле 26 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015—2021 Беларусь Беларусь 42 (0)
Трэнерская кар’ера
2023— Славенія Цэле трэнер
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 мая 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

правіць

Займаўся футболам у ДЮСШ горада Рэчыцы, але не здолеў трапіць у мясцовы «Ведрыч-97». Таму пасля заканчэння школы паступіў у Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт.

У пачатку 2008 года трапіў на прагляд у калінкавіцкую «Вертыкаль» і ў выніку правёў у гэтым клубе сезон 2008. Пасля заканчэння сезона па рэкамендацыі свайго аднаклубніка Руслана Белаша трапіў на прагляд у сталічны МТЗ-РІПА[4].

Па выніках прагляду Маеўскі падпісаў з МТЗ-РІПА трохгадовы кантракт. Спачатку выступаў за дубль, а ў 2010 годзе стаў іграком асновы мінскага клуба (які змяніў назву на «Партызан»).

«Мінск»

правіць

Пасля спынення існавання «Партызана» ў пачатку 2012 года стаў іграком «Мінска». Хутка замацаваўся ў аснове, звычайна выступаў на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, часам гуляў на флангу. У чэрвені і ліпені 2013 года адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з клубам[5].

Сезон 2014 распачынаў як апорны паўабаронца, пазней стаў гуляць бліжэй да чужой брамы. У ліпені 2014 года атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў кастрычніку. У снежні 2014 года была дасягнута дамоўленасць аб падаўжэнні кантракта з «Мінскам», але неўзабаве Іван адправіўся на прагляд у польскую «Завішу».

«Завіша»

правіць

У студзені 2015 года перайшоў у клуб польскай Экстраклясы «Завіша» з Быдгашчы[6]. У клубе адразу замацаваўся ў асноўным складзе, стаў адным з вядучых ігракоў каманды. Некалькі разоў трапляў у зборную тура Экстраклясы па версіі розных спартыўных выданняў[7][8]. Вясной 2015 года цікавасць да Маеўскага сталі праяўляць вядучыя клубы Польшчы, як то «Лех» і «Легія»[9].

Да прыходу Маеўскага «Завіша» са значным адрывам ад канкурэнтаў займала апошняе месца ў турнірнай табліцы. Пасля зімовага перапынку, калі каманду папоўнілі Маеўскі і шэраг іншых ігракоў, «Завіша» выдала васьміматчавую серыю без паражэнняў і пачала выратоўвацца са свайго становішча. У выніку, клуб з Быдгашчы сумеў узняцца на перадапошні радок, але ўсё роўна пакінуў Экстраклясу.

Згодна з пунктам кантракта, Маеўскі ў выпадку вылету з Экстраклясы мог пакінуць «Завішу». Цікавасць да Маеўскага меў шэраг польскіх клубаў (прадметную цікавасць праяўляла «Погань» са Шчэціна), аднак уладальнік «Завішы» Радаслаў Осух адмовіўся адпускаць паўабаронцу, патрабуючы агавораную ў кантракце кампенсацыю[10].

«Анжы»

правіць

У канцы чэрвеня 2015 года стала вядома, што Маеўскі можа працягнуць кар’еру ў расійскім «Анжы», які пагадзіўся заплаціць за іграка патрэбную суму[11]. У выніку, пасля прагляду Іван 6 ліпеня падпісаў трохгадовы кантракт з махачкалінскім клубам[12].

У складзе «Анжы» адразу стаў асноўным апорным паўабаронцам. У верасні 2015 года атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў сакавіку 2016 года. 14 жніўня 2016 года забіў свой адзіны гол за «Анжы», які прынёс махачкалінцам перамогу над тульскім «Арсеналам» (1:0). У снежні 2016 года стала вядома, што з-за фінансавых праблем клуба Іван можа пакінуць «Анжы». 18 студзеня 2017 года кантракт махачкалінцаў з паўабаронцам па пагадненні бакоў быў разарваны[13].

«Астана»

правіць

Пасля зыходу з «Анжы» цікавасць да Маеўскага праяўлялі некалькі клубаў, як то расійскі «Арэнбург» і кіпрскі АПОЭЛ. 26 студзеня 2017 года казахстанская «Астана» абвясціла аб падпісанні кантракта з Маеўскім[14]. Па выніках сезона 2017 разам з «Астаной» стаў чэмпіёнам Казахстана, у наступныя два гады паўтараў поспех. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з «Астаной»[15].

У снежні 2020 года пакінуў казахстанскі клуб[16].

«Ротар»

правіць

У студзені 2021 года валгаградскі «Ротар» афіцыйна абвясціў ад падпісанні кантракта з Маеўскім[17]. Спачатку з’яўляўся ў стартавым складзе каманды, пасля страціў месца ў аснове. Па выніках сезона 2020/21 «Ротар» страціў месца ў Прэм’ер-лізе, і ў чэрвені 2021 года паўабаронца пакінуў клуб[18].

«Цэле»

правіць

У ліпені 2021 года падпісаў двухгадовы кантракт са славенскім клубам «Цэле»[19]. У сезоне 2021/22 рэгулярна з’яўляўся ў стартавым складзе, а ў сезоне 2022/23 амаль не выхадзіў на поле. Летам 2023 года завяршыў кар’еру, аднак застаўся ў «Цэле» ў якасці трэнера[20]. 18 мая 2024 года згуляў за «Цэле» ў матчы супраць «Радамля», выйшаўшы на замену на 79-й хвіліне[21].

Міжнародная кар’ера

правіць

У сакавіку 2015 года Маеўскі быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі новым галоўным трэнерам Аляксандрам Хацкевічам[22]. 27 сакавіка 2015 года дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы ў стартавым складзе ў адборачным матчы Еўра-2016 супраць Македоніі[23].

Дасягненні

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 Д3 Вертыкаль   29 5
2009 Д1 МТЗ-РІПА   5 0
2010 Д1 Партызан   31 4
2011 Д2 Партызан   27 4
2012 Д1 Мінск   23 1
2013 Д1 Мінск   24 0
2014 Д1 Мінск   23 3
2014/15 (2) Д1 Завіша   18 1
2015/16 Д1 Анжы   18 0
2016/17 (1) Д1 Анжы   14 1
2017 Д1 Астана   30 3
2018 Д1 Астана   25 0
2019 Д1 Астана   26 2
2020 Д1 Астана   15 1
2020/21 (2) Д1 Ротар   5 0
2021/22 Д1 Цэле   23 1
2022/23 Д1 Цэле   2 1
2023/24 Д1 Цэле   1 0

Крыніцы

правіць
  1. Ivan Maevskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ivan Maewski // FBref.com
  3. 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
  4. Как за шесть лет превратиться из укладчика-упаковщика в обладателя Кубка Беларуси (руск.). goals.by.(недаступная спасылка)
  5. Маевский продлил контракт с «Минском» (руск.). goals.by.(недаступная спасылка)
  6. Иван Маевский подписал контракт с польским "Завишей" (руск.). football.by (13 студзеня 2015). Праверана 27 мая 2024.
  7. Чемпионат Польши. Маевского включили в сборную тура "Przegląd Sportowy", Ekstraklasa.net и Sportowefakty.pl (руск.). football.by (10 сакавіка 2015). Праверана 27 мая 2024.
  8. Чемпионат Польши. "Piłka Nożna" во второй раз подряд включила Ивана Маевского в сборную тура (ФОТО) (руск.). football.by (16 сакавіка 2015). Праверана 27 мая 2024.
  9. Fakt: Маевский попал в сферу интересов «Легии» и «Леха» (руск.). by.tribuna.com (14 мая 2015). Праверана 27 мая 2024.
  10. Хозяин "Завиши" пытается заблокировать переход Ивана Маевского в "Погонь" (руск.). football.by (23 чэрвеня 2015). Праверана 27 мая 2024.
  11. Иван Маевский может продолжить карьеру в махачкалинском "Анжи" (руск.). football.by (27 чэрвеня 2015). Праверана 27 мая 2024.
  12. Иван Маевский подписал 3-летний контракт с "Анжи" (ФОТО) (руск.). football.by (6 ліпеня 2015). Праверана 27 мая 2024.
  13. Иван Маевский расторг контракт с "Анжи" (руск.). football.by (18 студзеня 2017). Праверана 27 мая 2024.
  14. Иван Маевский подписал контракт с "Астаной" (руск.). football.by (26 студзеня 2017). Праверана 27 мая 2024.
  15. Иван Маевский продлил контракт с "Астаной" (руск.). football.by (20 снежня 2019). Праверана 27 мая 2024.
  16. "Астана" объявила о расставании с Маевским (руск.). football.by (29 снежня 2020). Праверана 27 мая 2024.
  17. «Ротор» официально объявил о переходе Шомко, Маевского и Щеткина (руск.). sports.ru (13 студзеня 2021). Праверана 27 мая 2024.
  18. Маевский и Медведь покинули "Ротор" (руск.). football.by (7 чэрвеня 2021). Праверана 27 мая 2024.
  19. Иван Маевский перешел в словенский "Целе" (руск.). football.by (13 ліпеня 2021). Праверана 27 мая 2024.
  20. Последняя команда Маевского, у руля русскоязычный тренер-испанец, никогда не проходили два раунда еврокубка. Что нужно знать о "Целе", с которым сегодня сыграет "Неман" (руск.). football.by (10 жніўня 2023). Праверана 27 мая 2024.
  21. Иван Маевский в первый и в последний раз сыграл за "Целе" в нынешнем сезоне (руск.). football.by (19 мая 2024). Праверана 27 мая 2024.
  22. Андрей Горбунов, Иван Маевский и еще 21 игрок вызваны в сборную Беларуси на матчи с Македонией и Габоном (руск.). football.by (13 сакавіка 2015). Праверана 27 мая 2024.
  23. Македония - Беларусь. Александр Хацкевич и Бошко Джуровски определились с составами. Дебют Маевского в сборной (руск.). football.by (27 сакавіка 2015). Праверана 27 мая 2024.