Іван Мікалаевіч Зубачоў
Іван Мікалаевіч Зубачоў (28 лютага 1898, в. Падлесная Слабада, Разанская губерня, Расійская імперыя — 21 ліпеня 1944, лагер для ваеннапалонных Нюрберг-Лангвасер, Вялікагерманскі рэйх) — адзін з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці ў Вялікую айчынную вайну.
Іван Мікалаевіч Зубачоў | |
---|---|
руск.: Иван Николаевич Зубачёв | |
Дата нараджэння | 28 лютага 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 ліпеня 1944 (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія і пяхота |
Званне | капітан |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ Чырвонай Арміі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай, савецка-фінлянlскай войнаў.
Намеснік камандзіра 44 стралковага палка капітан І. М. Зубачоў 24 чэрвеня 1941 года ўзначаліў зводную групу абаронцаў цэнтральнай часткі Брэсцкай крэпасці — Цытадэлі. Цяжка паранены і кантужаны трапіў у палон, загінуў у лагеры для ваеннапалонных.
У 1958 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР капітан І. М. Зубачоў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені пасмяротна.
Памяць
правіць- Імем І. М. Зубачова названы вуліцы ў Мінску, Брэсце, Жабінцы, Луховiцах Маскоўскай вобласці.
- У 1962 годзе ў Брэсце ўстаноўлена мемарыяльная дошка І. М. Зубачову (вул. Зубачова, 17).
- 3 мая 1985 года на будынку Зарайскага гаркама КПСС была адкрыта мемарыяльная дошка.
- На малой радзіме ў Падлеснай Слабадзе ўстаноўлены помнік.
- У 2016 годзе ў Беларусі выпушчана паштовая марка з партрэтам І. М. Зубачова.
- 28 лютага 2018 годзе у Лухавiцкай міжпасяленчаскай бібліятэцы імя І. Марозава Маскоўскай вобласці праведзены гісторыка-патрыятычныя чытанні, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння І. М. Зубачова[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Зубачоў Iван Мiкалаевiч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. — Мн., 1990. — С. 223.
- Зубачёв Иван Николаевич // Их именами названы…: Энцикл. справ. — Мн., 1987. — С. 237.
- Зубачёв Иван Николаевич // Минск: Энцикл. справ. — Мн., 1983. — С. 178.