Іван Мікалаевіч Карачараў

Іван Мікалаевіч Карачараў (29 жніўня 1903, в. Багатае, Курская губерня15 кастрычніка 1943, Лоеўскі раён, Гомельская вобласць) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Іван Мікалаевіч Карачараў
Иван Николаевич Карачаров
Дата нараджэння 29 жніўня 1903(1903-08-29)
Месца нараджэння Курская губерня, Расійская імперыя
Дата смерці 15 кастрычніка 1943(1943-10-15) (40 гадоў)
Месца смерці Лоеўскі раён, Гомельская вобласць
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 1943
Званне
Радавы
Радавы
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна

Біяграфія правіць

Іван Карачараў нарадзіўся 29 жніўня 1903 года ў вёсцы Багатае (цяпер — Іўнянскі раён Белгарадскай вобласці). Атрымаў пачатковую адукацыю, пасля чаго кіраваў канторай «Загатжыўсыравіна» у Ракіцянскім раёне. У 1943 годзе Карачараў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З красавіка таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, быў стралком 685-га стралковага палка 193-й стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

15 кастрычніка 1943 года Карачараў адным з першых у сваім падраздзяленні пераправіўся праз Днепр у раёне вёскі Крупейкі Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Падчас пераправы яго плыт быў пацеплены, а сам Карачаров атрымаў раненне, але тым не менш здолеў дабрацца да заходняга берага і ўступіць у бой. У той жа дзень Карачараў загінуў у баі. Пахаваны ў пасёлку Лоеў[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года чырвонаармеец Іван Карачараў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].

Зноскі

  1. а б в Карачаров Иван Николаевич (руск.). AZ Library. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2013.

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Герои-белгородцы. — 2-е изд., доп. — Воронеж, 1972. — С. 101.
  • Навечно в сердце народном. — 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984. — С. 214.

Спасылкі правіць

Іван Мікалаевіч Карачараў на сайце «Героі краіны»