Іван Міхайлавіч Суліма

гетман запарожскіх казакоў

Іван Міхайлавіч Суліма́[3] (укр.: Іван Михайлович Сулима); (? — 12 снежня 1635 — гетман нерэестраваных (не залічаных на каралеўскую службу Рэчы Паспалітай[3]) запарожскіх казакоў.

Іван Міхайлавіч Суліма
укр.: Іван Михайлович Сулима
Дата нараджэння XVI стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 1635(1635-12-12)[1][2][…]
Месца смерці
Дзеці Q112326737?, Q15075264? і Q116262273?
Грамадзянства
Званне кашавы атаман[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў сяле Рогашчы (сучасная ёска ў Чарнігаўскім раёне Чарнігаўскай вобласці Украіны). Паходзіў з шляхціцаў. Ратуючыся ад прыгнёту польскіх магнатаў, уцёк у Запарожскую Сеч. Удзельнічаў у паходах супраць крымскіх татараў і туркаў. Упершыню быў абраны гетманам рэестравых казакоў восенню 1628 года. Але ўжо вясной 1629 года ён пакінуў казачую і стаў аканомам аднаго з маёнткаў Жалкеўскіх на Пераяслаўшчыне[4]. У у 1630 годзе зноў вярнуўся да войска, дзе карыстаўся павагай, як стары і дасведчаны правадыр[4].

У 1635 годзе нерэестравыя казакі на чале з Іванам Сулімай распачалі паўстанне, вялікім атрадам напалі на крэпасць-замак Кадак на Дняпры, якая пагражала Запарожскаму войску, разбурылі яе і знішчылі польскі гарнізон. У выніку здрады Іван Суліма быў захоплены рэестравымі казакамі, выдадзены ўладам Рэчы Паспалітай і разам з яшчэ пяццю казакамі пакараны смерцю ў Варшаве.

Іван Суліма меў падораны яму Папам Рымскім Паўлам V залаты крыж (залаты партрэт Паўла V[4]), пасля таго, як ўзяў прыступам турэцкую крэпасць і падарыў Папе ў Рыме трыста палонных.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць