Іван Пятровіч Вараб’ёў
Іван Пятровіч Вараб’ёў (10 лістапада 1940, в. Боркі, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць — 2 лістапада 2022) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (1996), прафесар (2003).
Іван Пятровіч Вараб’ёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 лістапада 1940 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лістапада 2022 (81 год) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук (1996) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Цалінаградскі сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць «Аграномія», 1969).
Працаваў на сельскагаспадарчых прадпрыемствах; у Казахскім навукова-даследчым інстытуце эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці (Алматы, больш за дваццаць гадоў); Беларускім НДІ эканомікі і інфармацыі аграпрамысловага комплексу (Мінск; 1999—2002, загадчык аддзела); Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (2002—2022; інжынерна-эканамічны факультэт, кафедра эканомікі і кіравання на прадпрыемствах, прафесар, у 2003—2008 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: фарміраванне эфектыўнага эканамічнага механізма гаспадарання ў галінах эканомікі Беларусі; фарміраванне эфектыўнага канкурэнтнага асяроддзя гаспадарання; фарміраванне кааператыўна-інтэграцыйных структур ў галінах эканомікі.
Узнагароды
правіцьГанаровыя граматы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (2010), Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь (2010) і інш.
Бібліяграфія
правіць- Формирование продовольственного рынка в Северном Казахстане : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Воробьев Иван Петрович. ― Акмола, 1995.
Зноскі
Літаратура
правіць- Вараб’ёў Іван Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 361. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Воробьев Иван Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 806.
- Вараб’ёў Іван Пятровіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 136 : фота.
- Воробьев Иван Петрович // Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала XXI века: персональный состав, направления исследований и научные результаты. — Минск, 2006. — С. 11—12.