Іван Пятровіч Кулібін

Іван Пятровіч Кулібін (руск.: Иван Петрович Кулибин; 21 красавіка 1735, Ніжні Ноўгарад, Расія — 11 жніўня 1818) — расійскі механік-самавучка і вынаходнік.

Іван Пятровіч Кулібін
Kulibin I P.jpg
Дата нараджэння 10 (21) красавіка 1735
Месца нараджэння
Дата смерці 30 ліпеня (11 жніўня) 1818 (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці інжынер
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

У 17641767 гг. сканструяваў гадзіннік у форме яйка са складаным механізмам аўтаматычнага дзеяння. У 17691801 гг. кіраваў механічнымі майстэрнямі Пецярбургскай Акадэміі навук. Стварыў «люстраны ліхтар» (прататып пражэктара), «планетны» кішэнны гадзіннік, цялежху-самакат, «механічныя ногі» (пратэзы), ліфт, аптычны тэлеграф і код для перадачы паведамленняў і інш. Распрацаваў спосабы шліфавання шкла для мікраскопаў, тэлескопаў і да т.п. прылад. У 1776 г. пабудаваў мадэль аднаарачнага моста з фермамі цераз р. Нява, у 1804 у г. Ніжні Ноўгарад — «вадаходнае судна», якое магло рухацца супраць цячэння.

Зноскі

  1. а б Кулибин Иван Петрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць