Іван Піліпавіч Ціткоў

Іван Піліпавіч Ціткоў (27 жніўня 1912, сяло Слабада, Бялёўскі раён, Тульская вобласць23 ліпеня 1982) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1944).

Іван Піліпавіч Ціткоў
Дата нараджэння 27 жніўня 1912(1912-08-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 ліпеня 1982(1982-07-23) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Народны камісарыят унутраных спраў СССР
Званне палкоўнік
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені

Біяграфія

правіць

Скончыў Новасібірскі будаўнічы інстытут (1939), ВПШ пры ЦК КП(б)Б (1950), Ваенную акадэмію імя Фрунзэ (1953). З 1941 года на фронце. У чэрвені 1943 года капітан Ціткоў быў накіраваны ў нямецкі тыл. У кастрычніку 1942 — чэрвені 1944 гадоў камандаваў партызанскай брыгадай «Жалязняк». У 1945—1972 гадах на партыйнай і гаспадарчай рабоце.

Яго імем названа вуліца ў гарадскім пасёлку Бягомль.

Аўтар кнігі «Брыгада «Жалязняк».

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць