Іван Сцяпанавіч Асаёнак
Іван Сцяпанавіч Асаёнак (нар. 25 студзеня 1937, в. Сяменькавічы, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач, арганізатар аховы здароўя, спецыяліст у галіне сацыяльнай гігіены. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1995).
Іван Сцяпанавіч Асаёнак | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 студзеня 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія правіць
Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1963).
Працаваў у Забашэвіцкай участковай бальніцы Барысаўскага раёна (1963—1965, галоўны ўрач); Беларускім НДІ гематалогіі і пералівання крыві (1965—1969, урач); Камітэце дзяржаўнай бяспекі пры Савеце Міністраў БССР (1969—1972, начальнік медыцынскай службы); Інстытуце фізіялогіі АН БССР (1972—1974, навуковы супрацоўнік); Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце працы, Беларускі філіял (1974—1983); Беларускім дзяржаўным інстытуце удасканалення ўрачоў (1987—1994; з 1987 — загадчык кафедры медыцыны катастроф, з 1992 — загадчык аддзела комплексных праблем кіравання ўмовамі і аховай працы); Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (1983—1986 і з 1994, загадчык кафедры вытворчай і экалагічнай бяспекі).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне ўздзеяння на здароўе чалавека навакольнага асяроддзя; распрацоўка метадалогіі прагназавання ацэнкі здароўя насельніцтва Беларусі; прафесійныя і экалагічныя рызыкі на патэнцыйна небяспечных прамысловых аб’ектах, прагназаванне небяспек і кіраванне рызыкамі.
Узнагароды правіць
Медаль «За воинскую доблесть» і інш.
Бібліяграфія правіць
- Среда обитания: риск, здоровье, экономика / И. С. Асаёнок. — Минск, 2006.
Зноскі
Літаратура правіць
- Асаенок Иван Степанович // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). ― Минск, 2004. — С. 233—235.
- Асаенок Иван Степанович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2005. — Т. 1. — С. 150.
- Асаёнак Іван Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 337.