Іван Сямёнавіч Дмухайла
Іва́н Сямё́навіч Дмуха́йла (1914 — 2007) — беларускі мастак-пейзажыст, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.
Іван Сямёнавіч Дмухайла | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 10 (23) верасня 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 сакавіка 2007 (92 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж, нацюрморт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм |
Уплыў | М. Панін, У. Коранеў |
Узнагароды |
![]() |
![]() |
Біяграфія Правіць
Нарадзіўся ў Украіне. Прадед быў іканапісцам, маці распісывала коміны.
- 1939 — Днепрапятроўскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў М. Паніна, У. Коранева.
- 1941 — настаўнік па маляванню ў сельскай школе.
- 1949 — пачатак удзелу ў мастацкіх выстаўках.
- 1958 — уступленне ў Саюз мастакоў БССР.
- 1996 — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Працаваў у станковым жывапісе — у жанрах лірычнага пейзажа і нацюрморта. Яго творы хвалілі такія карыфеі жывапісу, як Вітольд Бялыніцкі-Біруля і Віталь Цвірка.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах Саюза мастакоў Беларусі, Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі.
Удава мастака — Марыя Пятроўна Вейнер[1]
Зноскі
Спасылкі Правіць
- Дмухайла Іван Сямёнавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Мастацкая галерэя БелАрт. Іван Сямёнавіч Дмухайла
- «Оттенки серебряного» // Советская Белоруссия