Іван Юр’евіч Мсціслаўскі

(пам. 1480-я) князь мсціслаўскі

Іван Юр’евіч Лугвенавіч (пам. каля 1486) — удзельны князь мсціслаўскі (каля 1460—1490).

Іван Юр’евіч Лугвенавіч
князь мсціслаўскі
каля 1460 — каля 1490
Папярэднік Юрый Лугвенавіч
Пераемнік Ульяна Іванава Лунгвенавічава
Нараджэнне XV стагоддзе
Смерць не раней за 1483 і не пазней за 1489
Род Гедзімінавічы і Мсціслаўскія[1]
Бацька Юрый Лугвенавіч[2]
Жонка Ульяна[d][3]
Дзеці Анастасія Іванаўна[4] і Ульяна Іванаўна Мсціслаўская[d][5]

Біяграфія

правіць

З уладарнага роду Гедзімінавічаў. Праўнук вялікага князя Альгерда, унук князя Лугвена, адзіны сын і пераемнік мсціслаўскага князя Юрыя Лугвенавіча. Адпаведна, родзіч каралеўскай дынастыі Ягелонаў, стрыечны пляменнік вялікага князя літоўскага і караля польскага Казіміра Ягелончыка.

Пасля смерці бацькі каля 1460 года, атрымаў удзельнае Мсціслаўскае княства.

Іван Юр’евіч служыў вялікаму князю Казіміру Ягелону, быў намеснікам у Мінску і Віцебску. Апроч Мсціслава яму належалі Рослаўль, Радамль, Цяцерын, Княжыцы, Папова Гара і іншыя воласці.

Памёр у 1483—1489 гадах.

Меў дзвюх дачок — Анастасію і Ульяну.

Старэйшая, Анастасія Іванаўна, пасля 1496 года выйшла замуж за князя Сямёна Міхайлавіча Слуцкага (пам. 1503).

Малодшая, Ульяна Іванаўна, вясной 1499 года выдадзена вялікім князем Аляксандрам замуж за князя Міхаіла Іванавіча Заслаўскага (пам. 1534), прынесла яму пасагам Мсціслаў, але да 1507 года памерла, пра дзяцей у гэтым шлюбе не вядома.

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць