Івахнавічы
Іва́хнавічы[1] (трансліт.: Ivachnavičy, руск.: Ивахновичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 20 км на паўночны ўсход ад Брэста, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка.
Вёска
Івахнавічы
|
У складзе СВК «Чарнаўчыцы» (цэнтр — в. Чарнаўчыцы).
Гісторыя правіць
У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, уваходзіла ў склад маёнтка Чарнаўчыцы. У 1858 годзе ўладанне графаў Грабоўскіх. У 1897 годзе вёска ў Турнянскай воласці, дзейнічалі хлебазапасны магазін і карчма.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Турнянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну фашысты знішчылі 3 двары; 6 вяскоўцаў загінулі на фронце, 3 — у партызанах.
У кастрычніку 1949 года арганізаваны калгас імя Андрэева, у які ўвайшлі 48 гаспадарак са 109. У выніку ўзбуйненняў калгасаў вёска зрабілася падраздзяленнем калгаса «Іскра».
Інфраструктура правіць
- Фельчарска-акушэрскі пункт
- Клуб
- Бібліятэка
Насельніцтва правіць
- 263 сялянскія душы (1858)
- 69 двароў, 545 жыхароў (1897)
- 37 двароў, 219 жыхароў (1921)
- 81 двор, 280 жыхароў (1940)
- 346 жыхароў (1959)
- 256 жыхароў (1970)
- 59 гаспадарак, 144 жыхары (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Вахну́вічы
Літаратура правіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх