Ігар Іванавіч Зямлянскіх

Ігар Іванавіч Землянскіх — украінскі мастак-анімаліст, ілюстратар, арнітолаг.

Ігар Іванавіч Землянскіх
укр.: Ігор Іванович Землянських
Фатаграфія
Дата нараджэння 9 снежня 1974(1974-12-09) (49 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці ілюстратар, арнітолаг, мастак
Месца працы
Жанр Анімалістыка
Мастацкі кірунак рэалізм

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 9 снежня 1974 г. у горадзе Аляксандраўск на Луганшчыне[1] . У 1980 г. сям’я пераехала да сяла Варонькіў Барыспальскага раёну на Кіеўшчыне, радзіму дзеда па лініі маці. Менавіта дзед, які часта вадзіў яго на прагулкі па лясах і поплавах, паспрыяў фармаванню захаплення будучага мастака да прыроды. Спачатку марыў стаць лётчыкам, але паступова перамагла цікавасць да ўсяго жывога — перадусім птушак. Яшчэ пад час навучання у сярэдняй школе апублікаваў свае першыя артыкулы на арніталагічную тэматыку[2]. Адначасова з юнацтва пачаў маляваць, але выключна птушак. У 1992—1993 гг. праходзіў тэрміновую службу у інжынерным падраздзяленні Узброеных сілаў Украіны. У канцы 1990-х працаваў у Інстытуце Заалогіі НАНУ ім. Шмальгаузена [3] і прымаў удзел у экспедыцыях па Украіне на пасадзе старэйшага лабаранта. Калегі ацанілі мастацкія здольнасці і сталі прапаноўваць выкананне ілюстрацый да розных спецыялізаваных выданняў. Першы плакат з выявай чайкі выдала Украінскае таварыства аховы птушак у 1996 г. Далей разгарнулася праца з Прыродазнаўчым музеем, Кіеўскім заапаркам, Домам прыроды [4][5], батанічнымі садамі і іншымі падобнымі ўстановамі. З цягам часу праз вялікую колькасць замоваў абраў працу мастака і ілюстратара, не разрываючы цеснай повязі з навукоўцамі-арнітолагамі і аматарамі птушак[6]. Утрымлівае дома птушак, якія трапілі ў бяду: пераважна хворых і параненых[7]. Пачэсны грамадзянін Барыспальскага раёну[8].

Творчасць правіць

Аўтар шматлікіх прац на тэму арнітафаўны Украіны і свету[9]. Працуе у тэхніцы тэмпера, акрыл, акварэль, алей. Браў удзел у ілюстрацыі наступных выданняў:

  • Чырвоная кніга Украіны (2009)
  • Запаведныя куточкі Кіраваградзкай зямлі. Андрыенка Т. Л.(1999)
  • Птушкі фауны Украіны: палявы вызначальнік. Г.Фесенко, А. Бокотей. 2002
  • Птушкі садоў і паркаў Кіева. Г. В. Фесенко (2010)

Поўнасцю праілюстраваў серыю кніг, выданых у рамках праекту «Пярнатыя сябры»[10]:

  • Знаёмыя незнаёмцы. А.Плига. 2013 (2018)
  • Вартавыя начы. Я.Яцук. 2015
  • Валадары неба. С. Вітер. 2016
  • Крылы над вадой. М. Банік. 2021

Автор і ілюстратар кнігі «Нашы птушкі» (2004).

Аўтар шматлікіх плакатаў на арніталагічную тэматыку ва Украіне і сумежных краінах.

Аўтар плаката «Птушкі за акном» белурскай ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны" [11]

Зноскі

Спасылкі правіць