Ігар Анатолевіч Маршалаў

Ігар Анатолевіч Маршалаў (нар. 12 студзеня 1972, Шклоў, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, генерал-маёр фінансавай міліцыі. Дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў  (бел. (тар.)) (2013–2023), пасол Беларусі ў Зімбабвэ з 2023 года. Фігурант Чорнага спісу ЕС, спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША, санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін.

Ігар Анатолевіч Маршалаў
пасол Беларусі ў Зімбабвэ[d]
з 20 лістапада 2023
Папярэднік Аляксандр Дзмітрыевіч Сідарук
Нараджэнне 12 студзеня 1972(1972-01-12) (52 гады)
Адукацыя
Ваенная служба
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме» III ступені медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені

Біяграфія

правіць

У 1993 годзе скончыў Вольскае вышэйшае ваеннае вучылішча тылу, атрымаў кваліфікацыю «інжынер-эканаміст». У 1998 годзе скончыў Беларускі камерцыйны інстытут кіравання па спецыяльнасці «правазнаўства». У 2018 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны».

У лістападзе 1993 года прыняты на службу ў аддзел падатковых расследаванняў па горадзе Мазыры Дзяржаўнай падатковай інспекцыі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.

Далей служыў на розных пасадах у органах фінансавых (падатковых) расследаванняў, прайшоў шлях ад старэйшага інспектара міжраённага аддзела да намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка следчага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.

З кастрычніка 2012 года па жнівень 2013 года — намеснік дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў  (бел. (тар.)) Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.

9 жніўня 2013 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь — дырэктарам Дэпартамента фінансавых расследаванняў  (бел. (тар.)).

20 лістапада 2023 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Зімбабвэ[1].

Міжнародныя санкцыі

правіць

2 снежня 2021 года Маршалаў быў даданы ў Чорны спіс Еўрасаюза[2]. 20 снежня Маршалава ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[3]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[4][5].

9 жніўня 2023 года Маршалаў быў ўнесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[6].

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць