Ігар Аляксандравіч Валахановіч

(Пасля перасылкі з Ігар Валахановіч)

Ігар Аляксандравіч Валахановіч (1 лютага 1971, в. Забалацце, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, БССР) — гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1999).

Ігар Аляксандравіч Валахановіч
Дата нараджэння 1 лютага 1971(1971-02-01) (53 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы БДУ
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Алег Яноўскі

Біяграфія правіць

Закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1993). Працаваў настаўнікам гісторыі ў Фаніпальскай СШ № 1 (1993—1996). Пасля абароны кандыдацкай дысертацыі Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944—1953 гг.: организационная структура, программно-уставные положения и основные этапы деятельности(навуковы кіраўнік — к.г.н Алег Яноўскі) працуе ў БДУ. Даследуе гісторыю антысавецкага падпольнага руху на тэрыторыі Беларусі ў 2-й палове 1940 — пачатку 1950-х гадоў, органаў дзяржбяспекі Рэспублікі Беларусь. З 1996 cупрацоўнік цэнтральнага архіву КДБ Беларусі. Цяпер загадчык аддзелу цэнтральнага архіву КДБ Беларусі.

Творы правіць

  • Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944—1953 гг.: организационная структура, программно-уставные положения и основные этапы деятельности. Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. ист. наук: 07.00.02 /БГУ/. Минск. 1999. 20 с.
  • Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944—1953 гг. Минск. БДУ. 2002. 144, [2] с.
  • Руководители органов государственной безопасности Беларуси. Краткий биографический справочник. /Составители: А. Р. Кулеш, Л. В. Пименов, И. А. Валаханович/ — Минск. Бел. Энциклопедия. 1997. — 42, [1] с.
  • Тайны похоронных досье. // Спецназ: сила духа, воли и тела. Журнал для посвятивших свою жизнь служению Отечеству. (Белорусская ассоциация ветеранов подразделений специального назначения войск МВД «Честь»). № 3. 2009. С. 30―31.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Валахановіч Ігар Аляксандравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 605. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.
  • Корзенко Г. В. Валаханович И. А. //Историки Беларуси в начале XXI столетия. Биобиблиографический справочник. — Мн.: «Беларуская наука»,2007. — с.56

Спасылкі правіць