Ігар Вацлававіч Аржахоўскі

Ігар Вацлававіч Аржахоўскі (11 мая 1933, Менск — 29 красавіка 2002) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1975), прафесар (1980).

Ігар Вацлававіч Аржахоўскі
Дата нараджэння 11 мая 1933(1933-05-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 красавіка 2002(2002-04-29) (68 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук (1975)
Альма-матар
Вядомыя вучні Вера Васілеўна Сяргеенкава

Біяграфія правіць

Скончыў Горкаўскае сувораўскае ваеннае вучылішча (1951), Горкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. І. Лабачэўскага (гісторыка-філалагічны факультэт, 1961; аспірантура, 1964).

Працаваў у Горкаўскім дзяржаўным універсітэце імя М. І. Лабачэўскага (1963—1976), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1976, гістарычны факультэт, кафедра гісторыі Расіі, прафесар, у 1976—1998 — загадчык кафедры расійскай і славянскай гісторыі).

Навуковыя інтарэсы: гісторыя Расіі 19 — пачатку 20 стст.; праблемы ўнутранай палітыкі самадзяржаўя; гісторыя вызваленчага руху; гісторыя царквы і ваеннага духавенства.

Літаратура правіць