Ігар Уладзіміравіч Талькоў

(Пасля перасылкі з Ігар Талькоў)

Ігар Уладзіміравіч Талькоў (руск.: И́горь Влади́мирович Талько́в; 4 лістапада 1956, Грэцоўка, Шчокінскі раён, Тульская вобласць — 6 кастрычніка 1991, Санкт-Пецярбург) — савецкі рок-музыкант, спявак, бард, аўтар песень, паэт і кінаакцёр.

Ігар Уладзіміравіч Талькоў
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 4 лістапада 1956(1956-11-04)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1991(1991-10-06)[1] (34 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Маці Вольга Талькова[d]
Дзеці Ігар Талькоў[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі акцёр, спявак, паэт, аўтар песень, паэт-песеннік, аўтар-выканаўца, гітарыст, кампазітар, акардэаніст, студыйны музыкант, бас-гітарыст
Пеўчы голас барытон
Інструменты гітара, бас-гітара, акардэон, раяль[d], ударная ўстаноўка, акардэон[d] і вакал[d]
Жанры рок-музыка, аўтарская песня і новая хваля[d]
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У пачатку творчага шляху Талькоў супрацоўнічаў з гуртамі «Апрель», «Калейдоскоп» і «Электроклуб». Упершыню стаў вядомы шырокай публіцы пасля выступу ў 1987 годзе на фестывалі «Песня года» з кампазіцыяй «Чыстыя сажалкі». Пасля гэтага, каб падзяліцца з аўдыторыяй уласнымі песнямі, многія з якіх па музычным стылі і тэксту адрозніваліся ад твораў, якія выконваліся ім раней, Талькоў стварае гурт «Спасательный круг» і неўзабаве едзе з ім на гастролі з праграмай, якая складалася з дзвюх частак: «песні грамадзянскага зместу» і «лірыка». Да 1989 года ім было напісана больш за дзвесце песень.

6 кастрычніка 1991 года Ігар Талькоў быў забіты ў Палацы спорту «Юбілейны» ў Санкт-Пецярбургу пры нявысветленых да гэтага часу абставінах. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.

Зноскі