Ігар Уладзіміравіч Талькоў
Ігар Уладзіміравіч Талькоў (руск.: И́горь Влади́мирович Талько́в; 4 лістапада 1956, Грэцоўка, Шчокінскі раён, Тульская вобласць — 6 кастрычніка 1991, Санкт-Пецярбург) — савецкі рок-музыкант, спявак, бард, аўтар песень, паэт і кінаакцёр.
Ігар Уладзіміравіч Талькоў | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 4 лістапада 1956[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 кастрычніка 1991[1] (34 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Маці | Вольга Талькова[d] |
Дзеці | Ігар Талькоў[d] |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | акцёр, спявак, паэт, аўтар песень, паэт-песеннік, аўтар-выканаўца, гітарыст, кампазітар, акардэаніст, студыйны музыкант, бас-гітарыст |
Пеўчы голас | барытон |
Інструменты | гітара, бас-гітара, акардэон, раяль[d], ударная ўстаноўка, акардэон[d] і вакал |
Жанры | рок-музыка, аўтарская песня і новая хваля[d] |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У пачатку творчага шляху Талькоў супрацоўнічаў з гуртамі «Апрель», «Калейдоскоп» і «Электроклуб». Упершыню стаў вядомы шырокай публіцы пасля выступу ў 1987 годзе на фестывалі «Песня года» з кампазіцыяй «Чыстыя сажалкі». Пасля гэтага, каб падзяліцца з аўдыторыяй уласнымі песнямі, многія з якіх па музычным стылі і тэксту адрозніваліся ад твораў, якія выконваліся ім раней, Талькоў стварае гурт «Спасательный круг» і неўзабаве едзе з ім на гастролі з праграмай, якая складалася з дзвюх частак: «песні грамадзянскага зместу» і «лірыка». Да 1989 года ім было напісана больш за дзвесце песень.
6 кастрычніка 1991 года Ігар Талькоў быў забіты ў Палацы спорту «Юбілейны» ў Санкт-Пецярбургу пры нявысветленых да гэтага часу абставінах. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.
Зноскі
- ↑ а б ТАЛЬКОВ Игорь Владимирович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 465–467. — ISBN 5-94848-307-X