Ігнат Аляксандравіч Здановіч
(Пасля перасылкі з Ігнат Здановіч)
Ігнат Аляксандравіч Здановіч (1 (13) студзеня 1841, Вільня — 21 снежня 1863 (2 студзеня 1864), Вільня) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 г., публіцыст.
Ігнат Аляксандравіч Здановіч | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | 6 (18) лютага 1841 ці 1840 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 21 снежня 1863 (2 студзеня 1864) ці 21 студзеня 1863 |
Месца смерці: | |
Пахаванне: | |
Грамадзянства: | |
Бацька: | Аляксандр Здановіч |
Альма-матар: | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | публіцыст, аўтар, Паўстанне |
Валодае мовамі: | польская і руская |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Сын А. Здановіча. Скончыў Віленскую гімназію. У 1858—1862 вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, які скончыў са званнем кандыдата матэматыкі, затым вучыўся ў Берлінскім універсітэце. Збіраў успаміны і звесткі пра філаматаў і філарэтаў, у 1860 годзе ў Парыжы выдаў брашуру «Успамін пра філаматаў і філарэтаў». У лютым 1863 года вярнуўся ў Вільню, далучыўся да паўстанцкай арганізацыі; быў яе касірам. Са жніўня 1863 года паўстанцкі начальнік Вільні. Арыштаваны царскімі ўладамі 26.9.1863 г. Публічна павешаны на Лукішскай плошчы ў Вільні.
БібліяграфіяПравіць
- Kilka szczegółów o Filomatach i Filaretach // Promieniœci — Filomaci — Filareci. Warszawa etc., 1928.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль.. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Ehrenkreutzówna E. Ignacy Zdanowicz — kasjer i naczelnik powstańczy Wilna // Ateneum Wileñskie. 1933, t. 8;
- Кісялёў Г. Героі і музы: Гістарычныя нарысы. Мн., 1982;
- Nowy Korbut, t. 9;
- ЭГБ, т. 3.
Ігнат Аляксандравіч Здановіч на Вікісховішчы |