Ігнат Сцяпанавіч Хаменка

Ігнат Сцяпанавіч Хаменка (28 сакавіка 1914, в. Сынява — 19 лістапада 1943, Чаркаскі раён, Кіеўская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Ігнат Сцяпанавіч Хаменка
Дата нараджэння 28 сакавіка 1914(1914-03-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 1943(1943-11-19) (29 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонай Зоркі
Commons-logo.svg Ігнат Сцяпанавіч Хаменка на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Працаваў на будаўніцтве горада Камсамольск-на-Амуры.

У 1936 годзе і другі раз у 1941 годзе прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У баях Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года. Ваяваў на Заходнім, Варонежскім, Стэпавым і 2-м Украінскім франтах.

Удзельнічаў у фарсіраванні Дняпра, пашырэнні плацдарма і вызваленні горада Чаркасы.

Вызначыўся пры вызваленні горада Чаркасы. У баі за чыгуначную станцыю і вуліцы горада застаўся сам, будучы цяжка параненым, узначаліў пакінутыя самаходкі. З баямі прабіваўся да сваіх і 19 лістапада 1943 года памёр ад ран. Пахаваны ў вёсцы Гэраныміўка Чаркаскай вобласці.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароджаны ордэнам Леніна і ордэнам Чырвонай Зоркі.

Імем Героя названа вуліца ў Чаркасах і школа № 4 у горадзе Камсамольск-на-Амуры Хабараўскага края.

ЛітаратураПравіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

СпасылкіПравіць