Ігнацій Вікенцьевіч Кляро

Ігнацій Вікенцьевіч Кляро (11 студзеня 1897, Віцебск — 13 ліпеня 1944) — савецкі ваенны дзеяч.

Ігнацій Вікенцьевіч Кляро
Дата нараджэння 11 студзеня 1897(1897-01-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 ліпеня 1944(1944-07-13) (47 гадоў)
Месца пахавання
Альма-матар
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»

Біяграфія правіць

Удзельнік грамадзянскай вайны. У 1917 годзе — камандзір Чырвонагвардзейскага атрада ў г. Гельсінгфорс (Хельсінкі). У маі 1918 года — чырвонаармеец 1-га Віцебскага камуністычнага палка. Прымаў удзел у баявых дзеяннях на Паўночным фронце. З мая 1919 года служыў у Віцебскім запасным палку на пасадах камандзіра ўзвода, памочніка камандзіра і камандзіра стралковай роты, прымаў актыўны ўдзел у баявых дзеяннях супраць белафінаў, а затым у савецка-польскай вайне. У сакавіку 1921 года прымаў удзел у падаўленні Кранштацкага паўстання.

У 1921 годзе скончыў Пецяргофскія паўторныя курсы камандзіраў рот Ленінградскай ваеннай акругі, пасля заканчэння якіх ў ліпені таго ж года быў прызначаны на пасаду камандзіра роты ў 497-м Бутырскім, затым — на гэтую ж пасаду ў 496-м Баўманскім стралковых палках (56-я стралковая дывізія). У чэрвені 1922 года быў пераведзены ў 39-ы стралковы полк (5-я стралковая дывізія), у якім служыў на пасадах камандзіра ўзвода, памочніка камандзіра і камандзіра роты.

Пасля грамадзянскай вайны служыў у Сярэдняй Азіі. У снежні 1930 года быў прызначаны на пасаду памочніка камандзіра 111-га стралковага палка (37-я стралковая дывізія, Беларуская ваенная акруга). У чэрвені 1932 года быў пераведзены ў Ваенна-палітычную акадэмію, дзе служыў на пасадах выкладчыка, кіраўніка агульнавайсковай падрыхтоўкі і старшага выкладчыка.

У 1934 годзе скончыў Акадэмію імя М. В. Фрунзэ. У сакавіку 1938 года быў прызначаны на пасаду выкладчыка, а ў ліпені 1939 года — на пасаду малодшага выкладчыка кафедры тактыкі Ваенна-транспартнай акадэміі імя Л. М. Кагановіча, а ў студзені 1941 года — на пасаду выкладчыка тактыкі стралкова-тактычных курсаў «Выстрал».

У гады Вялікай Айчыннай вайны Ігнацій Вікенцьевіч — камандзір 242-й стралковай дывізіі на Заходнім фронце, намеснік начальніка і начальнік Галоўнага ўпраўлення фарміравання і камплектавання войскаў Чырвонай Арміі, намеснік камандуючага Сталінградскім і Данскім франтамі.

Званне «генерал-маёр» І. В. Кляро было прысвоена ў 1943 годзе.

13 ліпеня 1944 года генерал-маёр Ігнацій Вікенцьевіч Кляро загінуў, падарваўшыся на супрацьтанкавай міне. Пахаваны ў Паставах.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I ступені, медалямі.

Літаратура правіць

  • Кляро Игнат Викентьевич // Военачальники земли белорусской : энциклопедический справочник / Б. Д. Долготович. — Минск : БелЭн, 2005. — С. 144.