І́двал ап Ана́раўд, або Ідвал Лысы (вал.: Idwal Foel ap Anarawd; загінуў у 942 годзе) — кіраўнік валійскага каралеўства Гвінед. Вільям Мальмсберыйскі ў сваёй «Гісторыі англійскіх каралёў» (лац.: Gesta Regum Anglorum) назваў яго «каралём брытаў».[3]

Ідвал ап Анараўд
вал.: Idwal Foel ap Anarawd
Сцяг Кароль Гвінеда
916 — 942
Папярэднік Анараўд ап Родры
Пераемнік Хівел ап Кадэл
Нараджэнне мерк. 885
Смерць 942(0942)
Род Аберфрау[d]
Бацька Анараўд ап Родры
Маці NN[d][1]
Жонка Мерэдан верх Кадур
Дзеці Іяга ап Ідвал[2], Іеяў ап Ідвал[2], Rhodri ab Idwal Foel[d] і Meurig ab Idwal Foel[d]

Біяграфія

правіць

Ідвал атрымаў у спадчыну трон Гвінеда ў 916 годзе, калі памёр яго бацька Анараўд ап Родры. У 918 годзе Ідвал разам з іншымі валійскімі кіраўнікамі, сярод якіх быў і Хівел Добры, быў вымушаны прызнаць сваім сюзерэнам англійскага караля Эдуарда.[4] Ідвал працягнуў падтрымліваць адносіны і са спадчыннікам Эдуарда Этэльстанам, двор якога ён неаднаразова наведваў у перыяд з 928 па 937 год.[5] Пасля смерці Этэльстана Ідвал і яго брат Элісед паўсталі супраць англасаксаў, але ў 942 годзе абодва загінулі ў баі.[6]

Пасля Ідвала ўлада ў Гвінедзе павінна была перайсці да яго сыноў Іяга і Ідвала, якога звычайна звалі Іеявам, але Хівел ап Кадэл, які кіраваў амаль усім поўднем Уэльса, уварваўся ў Гвінед і выгнаў сыноў Ідвала, захапіўшы трон. Пасля смерці Хівела ў 950 годзе сыны Ідвала вярнулі сабе прастол Гвінеда.

Зноскі

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  2. а б Lundy D. R. The Peerage
  3. Запіс пра падзеі 926 года: «…Judwalum regem omnium Walensium…», паводле выдання: Thomas Duffus Hardy. Willelmi Malmesbiriensis monachi Gesta regum Anglorum. v.1 Reprint of Londini, sumptibus Societatis, 1840 edition. p. 206.
  4. J.E. Lloyd. A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest. v.1. p. 332
  5. Celtic Culture: A historical evcyclopedia, V. I, A-Celti. Santa Barbara, ABC-CLIO. 2006. p. 956.
  6. J.E. Lloyd. A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest. v.1. p. 337

Літаратура

правіць
  • John Edward Lloyd. A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest. London:Longmans, Green & Co, 1911