Іеяў ап Ідвал
Іеяў ап Ідвал, або Ідвал Малодшы (вал.: Ieuaf ap Idwal, памёр у 969) — кароль Гвінеда (950—969), сын Ідвала ап Анараўда, брат і суправіцель Іяга ап Ідвала. Яго сапраўднае імя — Ідвал, але летапісцы каб пазбегнуць блытаніны з бацькам называлі яго Іеяў, гэта значыць «Малодшы».
Іеяў ап Ідвал | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
вал.: Ieuaf ap Idwal | |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Іяга ап Ідвал | ||||||
Папярэднік | Хівел ап Кадэл | ||||||
Пераемнік | Іяга ап Ідвал | ||||||
Нараджэнне | мерк. 915 | ||||||
Смерць | 988 ці 969 | ||||||
Бацька | Ідвал ап Анараўд[1] | ||||||
Маці | Авандрэг верх Мервін | ||||||
Дзеці | Хівел ап Іеяў[1], Кадвалан ап Іеяў[1] і Maig ab Ieuaf[d] |
Біяграфія
правіцьПасля смерці Ідвала ап Анараўда ў 942 годзе, яго сыны павінны былі разам кіраваць Гвінедам, але Хівел Добры, які ўварваўся з поўдня, узурпаваў уладу. Пасля смерці Хівела братам усё ж удалося вярнуць прастол, перамогшы сыноў узурпатара. Іяга і Іеяў падзялілі Гвінед паміж сабой на дзве часткі.
Спачатку яны кіравалі мірна, разам здзейсніўшы набег на Дэхейбарт у 952 годзе і адбіўшы нашэсце сыноў Хівела Добрага ў 954 годзе. Аднак неўзабаве паміж імі пачалася вайна. У 969 годзе Іяга паланіў Іеява і забіў яго.
Зноскі
- ↑ а б в Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
правіць- John Edward Lloyd. A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest. — Longmans, Green & Co, 1911.
Спасылкі
правіць- WALES, KINGS & PRINCES (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2012. Праверана 14 лістапада 2011.