Хівел ап Кадэл

(Пасля перасылкі з Хівел Добры)

Хівел II Да ап Кадэл (вал.: Hywel II Dda ap Cadell ці Hywel Dda, каля 880950) — кіраўнік вялікай частцы Уэльса, першапачаткова ўладар Дэхейбарта, каралеўства на паўднёвым захадзе краіны. Бацька Хівела, Кадэл, быў сынам Родры Вялікага, родапачынальнікам Дыневурскай галіны. Хівел быў адным з самых выбітных уладароў Уэльса данармандскага перыяду[4]. Галоўным яго дасягненнем лічыцца складанне кодэксу валійскіх законаў, якія вядомы пад назвай «Законы Хівела Добрага» (Cyfraith Hywel Dda).

Хівел ап Кадэл
Hywel Dda ap Cadell
Выява Хівела з рукапісу Peniarth 28
Выява Хівела з рукапісу Peniarth 28
Кароль Дыведа, Повіса і Гвінеда
Уладар Сейсіла і Дэхейбарта
942 — 950
Нараджэнне 880
Смерць 950
Род Дывевурская дынастыя[d]
Бацька Кадэл ап Родры
Жонка Элен з Дыведа[d][1]
Дзеці Оўайн ап Хівел, Родры ап Хівел[2], Эдвін ап Хівел[2], невядомы[d][2], Angharad ferch Hywel[d][2] і Einion ap Hywel Dda ap Cadell ap Rhodri Mawr[d][3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Хівел нарадзіўся прыкладна каля 880 года. Ён быў малодшым сынам Кадэла, сына Родры ап Мервіна. У 905 годзе Кадэл падпарадкаваў Дывед і пасадзіў на прастол у ім Хівела. Хівел замацаваў сваё княжанне, ажаніўшыся з Элен, дачкой Ліварха ап Хівайда, папярэдняга ўладара Дыведа[5]. Пасля смерці Кадэла ў 909 годзе Хівел атрымаў таксама частку Сейсілуга, а ў 920 годзе, калі сканаў і яго брат, Хівел аб’яднаў Дывед і Сейсілуг, стварыўшы новае каралеўства — Дэхейбарт. У 942 годзе пасля смерці свайго стрыечнага брата, Ідвала Лысага, ён атрымаў уладу і ў Гвінеду. Усе ўладанні Хівела складалі амаль тры чвэрці тэрыторыі сучаснай Уэльса.

Стасункі з англасаксамі

правіць

Панаванне Хівела было незвычайна мірным на той час. Гэта звязана шмат у чым з тым, што ён меў добрыя адносіны з Этэльстанам, уладаром Уэсекса. Хівел нават біў манету ў англійскім Чэстэры, больш нікто з валійскіх уладароў гэтага ніколі не рабіў. Акрамя таго, Хівел уважліва вывучаў юрыдычную сістэму англасаксаў, а таксама здзейсніў паломніцтва ў Рым, што менавіта яго натхніла на ідэі аб больш эфектыўным кіраўніцтве.

Але не ўсе гісторыкі згодны ў пытанні аб тым, чаму Хівел шукаў саюза з Этэльстанам. Хтосьці бачыць у Хівеле шчырага англафіла і пераймальніка караля Уэсекса [6], іншыя лічаць што ён быў сапраўдным прагматыкам, які занадта добра ведаў расстаноўку сіл у Брытаніі сярэдзіны X стагоддзя[7]. Трэба адзначыць, што аднаго з сваіх сыноў Хівел назваў саксонскім імем Эдвін.

Валійскі закон

правіць

Каля 945 года ў Хендзі Гвіне сабраўся своеасаблівы парламент, які кадыфікаваў валійскія законы на аснове звычайнага права. У іх складанні прымаў удзел вядомы валійскі летапісец Блегіўрыд. Пасля смерці Хівела ў 950 годзе яго каралеўства было падзелена на тры часткі: Гвінед зноў перайшоў пад кантроль нашчадкаў Ідвала Лысага, а Дэхейбарт падзялілі сыны самога Хівела. Але законы Хівела насупраць захаваліся ў актыўна ўжываліся аж да XVI стагоддзя, калі іх дзеянне было скасавана Генрыхам VIII. Адзін са спісаў законаў, рукапіс «Peniarth 28», які вядомы сваімі малюнкамі на палёх, захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Уэльса ў Аберыстуіце[8]. Яшчэ адзін са спісаў захаваўся ў Чорнай кнізе з Чырка.

Універсітэт Уэльса штогод прысуджае Прэмію Хівела за даследванні ў галіне сярэднявечнага права.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. а б в г Lundy D. R. The Peerage
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  4. Hanes Cymru by John Davies, Penguin Books; Page 86
  5. Koch, John T. (2006). Celtic Culture: A Historical Encyclopedia. ABC-CLIO; Page 945.
  6. John Edward Lloyd (1911). A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest Longmans, Green & Co.
  7. D.P. Kirby, Hywel Dda: Anglophile? // Welsh Historical Review, 8 (1976—1977)
  8. Peniarth 28 : a Latin text of the Laws of Hywel Dda

Спасылкі

правіць