Іерагліфічны ключ

Іерагліфічны ключ, таксама іерагліфічны радыкал (кит. 部首, піньінь bùshǒu, транскрыпцыя бушоў) — графічны элемент ці просты іерогліф кітайскага пісьма, з якіх складаюцца састаўныя іерогліфы. Можа быць сэнсавым альбо фанетычным паказальнікам, гэта значыць указваць на сэнс ці вымаўленне.

Гісторыя правіць

У самых першым кітайскіх слоўніках, такіх як Эр'я 3 ст. да н. э., сімвалы групаваліся па семантычным катэгорыям. Знайсці пэўнае слова можна было ў тэматычным раздзеле.

Ключы ўпершыню з'яўляюцца ў старажытным слоўніку «Паходжанне кітайскіх сімвалаў» (說文解字 альбо 说文解字, Shuo-wen chieh-tzu). Каля 1 ст. н. э. вучоны Сюй Шэнь з імперыі Хань склаў першы слоўнік, у якім іерогліфы былі ўпарадкаваны па прынцыпу "ключа" з прыведзеным аналізам будовы іерогліфа. Слоўнік налічваў 9353 іерогліфа, якія сартаваліся паводле 540 ключоў.

Падчас дынастыі Мін вучоны Мэй Індзю ў 1615 годзе выдаў слоўнік "Збор іерогліфаў" (字彙, zìhuì), у якім паменшыў колькасць ключоў да 214 і размясціў сімвалы ў парадку павялічвання колькасці рыс.

Больш вядомы слоўнік Кансі быў складзены ў 1710—1716 гадах па загадзе імператара Кансі з дынастыі Цын. Складальнікі слоўніка прынялі за аснову створаныя за стагоддзе да таго два слоўніка «Збор іерогліфаў» Мэй Індзю і "Правільнае напісанне іерогліфаў" (1627) аўтарства Чжан Цзылі[1][2]. Спіс ключоў Кансі выкарыстоўвацца дагэтуль у кітайскіх слоўніках.

Аднак пасля моўнай рэформы 1983 у Кітаі традыцыйны набор радыкалаў Кансі стаў непрыдатным для пошуку і індэксацыі спрошчаных іерогліфаў. У 1893 годзе Камітэт па рэфармаванню кітайскай пісьменнасці выдаў "Табліцу ўніфікаваных індэксіруемых кампанентаў кітайскага іерогліфа"[3], у якой налічваецца 201 знак.

Найбольш распаўсюджанай сістэмай зараз з'яўляюцца ключы Кансі, менавіта яны зараз выкарыстоўваюцца ў Unicode для выяўлення іерогліфаў.

Размяшчэнне ў іерогліфах правіць

 
У іерогліфу 媽 "маці" левая семантычная частка складаецца з ключа 女 "жанчына", а правая фанетычная з ключа 馬 "конь"

Ключы могуць размяшчацца ў любой частцы іерогліфа. Напрыклад, 女 знаходзіцца ў левай частцы іерогліфаў 姐, 媽, 她, 好, але можа быць і ўнізе: 妾.

Часцей за ўсё семантычныя ключы, якія ўказваюць на сэнс, размяшчаюцца злева альбо зверху іерогліфа, а фанетычныя ключы, якія ўказваюць на вымаўленне, знаходзяцца справа ці знізу[4]. Але гэта не строгія правілы, і існуе шмат выключэнняў.

Выгляд мноства ключоў змяняецца ў іерогліфе, часта яны звужаюцца, скарочваюцца, альбо могуць прымаць зусім іншую форму.

Змена формы ключа
Арыгінальны ключ Альтернатыўная форма Прыклад Выключэнне
刀 дао (нож) 刂 калі стаіць у правай частцы 分, 召, але 刖
人 жэнь (чалавек) 亻калі стаіць злева 囚, 仄, 坐 , але 他
心 сін (сэрца) 忄калі стаіць злева 杺, 您, 恭, але 快
水 шуэй (вада) 氵калі стаіць справа 汆, 呇, 沊б але 池
火 хуо (полымя) 灬 калі стаіць унізе 伙, 秋, 灱, але 黑
犬 гоў (сабака) 犭калі стаіць злева 伏, 状, але 狙

Зноскі

  1. 康煕字典 / 張玉書, 陳廷敬. — 北京: 中華書局, 1958.
  2. Teng, Ssu-yü and Biggerstaff, Knight. 1971. An Annotated Bibliography of Selected Chinese Reference Works, 3rd ed. Cambridge, Mass: Harvard University Press. ISBN 0-674-03851-7
  3. "汉字统一部首表(草案)". Archived from the original on 24 May 2013.
  4. Chan, Yi-Chin (2013). Learning to Read Chinese: The Relative Roles of Phonological Awareness and Morphological Awareness (PDF) (Ph.D.).