Ізабела Бурбонская (фр.: Élisabeth de Bourbon, 22 лістапада 1602 года, Фантэнбло — 6 кастрычніка 1644, Мадрыд) — французская прынцэса, першая жонка Філіпа IV, каралева Іспаніі і Партугаліі.

Ізабела дэ Бурбон
Élisabeth de Bourbon
Сцяг каралева-кансорт Іспаніі
31 сакавіка 1615 — 6 кастрычніка 1644
Папярэднік Маргарыта Аўстрыйская
Пераемнік Марыяна Аўстрыйская
Сцяг каралева-кансорт Партугаліі
1615 — 1640
Папярэднік Маргарыта Аўстрыйская
Пераемнік Луіза дэ Гузман
Нараджэнне 22 лістапада 1602(1602-11-22)[1][2][…]
Смерць 6 кастрычніка 1644(1644-10-06)[1][2][…] (41 год)
Месца пахавання
Род Бурбоны
Бацька Генрых IV[5]
Маці Марыя Медычы[5]
Муж Філіп IV[5][6]
Дзеці Бальтазар Карлас[d], Марыя Тэрэзія Іспанская, Marie Margarita von Habsburg[d][7], Margarita Catalina von Habsburg[d][7], Infanta Maria Eugenia of Spain[d][7], Anna Antonia von Habsburg[d][7] і Isabella Teresa von Habsburg[d][7]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бацькі правіць

Ізабела была старэйшай дачкой Генрыха IV, караля Францыі і яго другой жонкі Марыі Медычы.

Шлюб правіць

Ізабела 25 лістапада 1615 года ў Бардо была выдадзена замуж за караля Іспаніі Філіпа IV і нарадзіла яму восем дзяцей з якіх толькі самая малодшая дачка Марыя Тэрэзія дасягнула паўналецця і стала пасля жонкай французскага караля Людовіка XIV.

Дзеці правіць

  • Марыя Маргарыта (14 жніўня 1621 — 15 жніўня 1621)
  • Маргарыта Марыя Каталіна (25 лістапада 1623 — 22 снежня 1623)
  • Марыя Эўхенія (21 лістапада 1625 — 21 ліпеня 1627)
  • Ізабель Марыя Тэрэза (31 кастрычніка 1627 — 1 лістапада 1627)
  • Бальтазар Карлас (17 кастрычніка 1629 — 9 сакавіка 1646)
  • Францыска Фернанда (12 сакавіка 1634 — 12 сакавіка 1634)
  • Марыя Ана Антонія (17 студзеня 1636 — 5 снежня 1636)
  • Марыя Тэрэзія (10 верасня 1638 — 30 ліпеня 1683) — каралева Францыі, жонка Людовіка XIV

Зноскі

  1. а б Isabel de Borbón // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Elisabeth Isabel de Bourbon, Princesse de France // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 чэрвеня 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. а б в Kindred Britain
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. а б в г д Lundy D. R. The Peerage