Ізар
Ізар — рака, якая бярэ пачатак у Аўстрыйскіх Альпах на мяжы з Германіяй, працякае праз паўднёва-ўсходнюю Баварыю і ўпадае ў Дунай.
Ізар | |
---|---|
Isar | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 295 км |
Вадацёк | |
Выток | у Альпах у Шарніца на поўдні ад Мітэнвальда |
· Вышыня | 1 160 м |
Вусце | каля Дэгендорфа ў Дунай |
· Вышыня | 312 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | Аўстрыі і Германіі |
![]() |
У сваім верхнім цячэнні Ізар — тыповая горная рака. Там досыць папулярныя водныя віды спорту накшталт сплаўленне на плытах, каяках. Аднак вялікую частку сваёй плыні Ізар працякае па даволі плоскай раўніне паўднёвай Баварыі.
Доўгія гады Ізар лічыўся забруджаным і непрыдатным для купання. Аднак у апошні час увасабляецца ў жыццё праграма па яго рэнатурацыі. У гарачыя дні берагі Ізара — упадабанае месца адпачынку жыхароў Мюнхена і іншых гарадоў.
У іншым моўным раздзеле ёсць больш поўны артыкул Isar(ням.) Вы можаце дапамагчы праекту, пашырыўшы бягучы артыкул з дапамогай перакладу.
|