Ізатопы радыю — разнавіднасці хімічнага элемента радыю з рознай колькасцю нейтронаў у атамным ядры. Вядомыя ізатопы радыю з масавымі лікамі ад 202 да 234 (колькасць пратонаў 88, нейтронаў ад 114 да 146) і 12 ядзерных ізамераў радыю.

Радый не мае ні стабільных ізатопаў, ні ізатопаў з вялікім перыядам паўраспаду, таму ў прыродзе ізатопы радыю сустракаюцца толькі ў следавых колькасцях як прамежкавыя прадукты распаду прыроднага ўрану і торыю. З іх найбольш распаўсюджаны 226Ra (перыяд паўраспаду 1600 гадоў, уваходзіць у радыеактыўны рад урану-238). Таксама сустракаюцца 223Ra, 224Ra, 225Ra, 228Ra.

Найбольш доўгажывучыя з ізатопаў радыю — 226Ra (перыяд паўраспаду 1600 гадоў) і 228Ra (перыяд паўраспаду 5,75 гадоў). Іншыя ізатопы маюць перыяд паўраспаду меншы за месяц.

Гістарычныя назвы правіць

Некаторыя ізатопы радыю пры адкрыцці былі недакладна ідэнтыфікаваны як хімічныя элементы, таму яны атрымалі свае ўласныя назвы:

  • Актыній Х (AcX) — 223Ra.
  • Торый X (ThX) — 224Ra.
  • Радый (Ra) — 226Ra (назва ізатопа пазней дала назву хімічнаму элементу).
  • Мезаторый 1 (MsTh1) — 228Ra.