Радый (лац.: Radium) Ra — радыеактыўны хімічны элемент II групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 88. Серабрыста-белы бліскучы метал.

Другі (пасля палонію) элемент, выяўлены дзякуючы моцнай радыеактыўнасці.

Прыродныя крыніцыПравіць

Вельі рэдкі элемент — 80-е месца сярод элементаў па распаўсюджанасці. Радыевых мінералаў не існуе. Як прадукт распаду урану, радый прысутнічае ва ўсіх уранавых мінералах.

ПрымяненнеПравіць

Гамма-дэфектаскапія ў прамысловасці. У медыцыне радый выкарыстоўваецца як крыніца радону пры лячэнні радонавымі ваннамі.