Іларыён (Капрал)

Мітрапаліт Іларыён (англ.: Metropolitan Hilarion; свецкае імя Ігар Аляксеевіч Капрал; 6 студзеня 1948, Спірыт-Рывер, Канада — 16 мая 2022, Нью-Ёрк), Першаіерарх Рускай праваслаўнай царквы за мяжой.

Іларыён
Hilarion (Kapral).jpg
Адукацыя
Дзейнасць праваслаўны святар
Нараджэнне 6 студзеня 1948(1948-01-06)
Смерць 16 мая 2022(2022-05-16) (74 гады)

Узнагароды
Centenary Medal
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з Заходняй Украіны. У 1972 годзе скончыў Свята-Троіцкую духоўную семінарыю ў Джордавіле. У 1974 годзе пастрыжаны ў манахі, у 1975 годзе ўзведзены ў сан іерадыякана, у 1976 годзе — у сан іераманаха.

Скончыў Сіракузскі ўніверсітэт (ЗША) па спецыяльнасці руская літаратура ў 1976 годзе. З 1984 года — епіскап Манхэтэнскі, сакратар Архіерэйскага Сінода РПЦЗ, з 1995 года — епіскап Вашынгтонскі, з 1996 года — архіепіскап Сіднейскі і Аўстралійска-Навазеландскі. У 2003 годзе ўзнагароджаны правам насіць дыямантавы крыж на клабуку. З 2006 года — першы намеснік старшыні Архіерэйскага Сінода РПЦЗ.

12 мая 2008 года пасля смерці мітрапаліта Лаўра (Шкурлы) абраны першаіерархам РПЦЗ[1]. 14 мая таго ж года быў зацверджаны Свяшчэнным Сінодам Маскоўскага Патрыярхату на пасады Першаіерарха[2].

Памёр 16 мая 2022 года ў адной з лякарняў Нью-Ёрка ў дзве гадзіны дня па нью-ёркскім часе пасля працяглай хваробы[3].

Зноскі