Ілона Берэш (венг.: Ilona Béres; нар. 4 чэрвеня 1942, Кішпешт, Будапешт) — венгерская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання. Заслужаная артыстка Венгрыі (1983). Выбітны артыст Венгерскай Рэспублікі (Kíváló művész, 1996).

Ілона Берэш
венг.: Ilona Béres
Дата нараджэння 4 чэрвеня 1942(1942-06-04)[1] (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёрка
Узнагароды
IMDb ID 0126909
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ім. Кошута (2000).

Біяграфія правіць

З 1956 па 1960 год Ілона Берэш працавала ў структурах Венгерскага камсамола (KISZ). З 1956 года выступала на аматарскай сцэне, у тым ліку ў камсамольскім ансамблі. У 1964 годзе скончыла Вышэйшую школу тэатра і кіно ў Будапешце (курс Геза Парташа).

У 1966—1967 і 1984—2000 гадах выступала на сцэне Нацыянальнага тэатра ў Будапешце. З 1967 па 1969 год была актрысай тэатраў: «Csokonai» у Дэбрэцэне, тэатра ім. Імрэ Мадача, тэатра камедыі «Vígszínház» (1969—1983).

З 2000 года — актрыса тэатра «Pesti Magyar Színház tagja». На тэатральнай сцэне іграла ў класічных і сучасных п’есах нацыянальных і замежных драматургаў (Еўрыпід, Шэкспір, Гётэ, Дж. Шоу, М. Горкі, М. Фюшт, М. Мора, М. Ёкаі, Ш. Бродзі, Брэхт і інш.).

У 2013 годзе Ілона Берэш была абрана правадзейным членам Венгерскай акадэміі мастацтваў, у 2013 годзе атрымала званне мастака нацыі.

Зноскі

  1. Ilona Béres // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.