Ільдар Камілевіч Вагапаў
Ільдар Камілевіч Вага́паў[3] (нар. 4 жніўня 1949) — вучоны ў галіне тэхнічнай акустыкі, доктар тэхнічных навук (1992).
Ільдар Камілевіч Вагапаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 жніўня 1949[1] (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | фізіка, акустыка і апрацоўка металаў ціскам |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук[1][2] (1992) |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Магадане[3]. У 1971 годзе скончыў вячэрняе аддзяленне[4] Казанскага ўніверсітэта (спецыяльнасць «фізік-тэарэтык»[4]). З 1974 года працаваў у Казанскім педагагічным інстытуце. З 1976 года Ільдар Вагапаў у Інстытуце тэхнічнай акустыкі Акадэміі навук БССР (сучасны Інстытут тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі) у Віцебску (з 1982 года — старшы навуковы супрацоўнік[4], з 1993 года — загадчык лабараторыі ультрагукавой апрацоўкі[5]). У 1992 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Основы теории и технологии волочения проволоки и ковки микроизделий с наложением ультразвуковых колебаний»[4]. З 1995 года І. К. Вагапаў працуе ў Казанскім тэхнічным універсітэце[5].
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар навуковых прац па ўздзеянні ультрагуку на механічныя ўласцівасці і структуру металаў, па стварэнню тэхналагічных працэсаў апрацоўкі металаў ціскам. Аўтар шэрагу вынаходстваў.
Сярод апублікаванага:
- К теории нелинейных акустических, магнитных и магнитно-акустических явлений в парамагнетиках : Автореф. дис. на соиск. учен. степени канд. физ.-мат. наук. (01.04.02) — Лениград: б. и., 1975. — 18 с.
- Нелинейные эффекты в ультразвуковой обрабо;тке : научное издание / И. К. Вагапов ; Ин-т физики твердого тела и полупроводников АН БССР. — Мн.: Наука и техника, 1987. — 159 с. : ил.;
- Физические методы контроля : лаб. практикум / И. К. Вагапов, Н. А. Протасова ; Мин-во общего и проф. образования РФ, КГТУ им. А. Н. Туполева. — Казань: Изд-во КГТУ им. А. Н. Туполева, 1998. — 72 с. — ISBN 5-7579-0059-8.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в Вага́паў Ільдар Камілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец — С. 429.
- ↑ Сайт Казанскага федэральнага ўніверсітэта Праверана 14 жніўня 2024.
- ↑ а б БелЭн 1996.
- ↑ а б в г Вагапов Ильдар Камильевич (руск.) // Казанскі федэральны ўніверсітэт
- ↑ а б Вагапов_Ильдар_Камильевич // Татарская энциклопедия «Милләттәшләр» («Соплеменники») (руск.)
Літаратура
правіць- Вага́паў Ільдар Камілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 429. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Татарский энциклопедический словарь : словарь / Ред. М. Х. Хасанов, Предисл. — Казань : Институт татарской энциклопедии АН РТ, 1999. — 703 с. : ил. — ISBN 0-9530650-3-0.