Інстытут тэхнічнай акустыкі НАН Беларусі

дзяржаўная навуковая ўстанова

Інстытут тэхнічнай акустыкі — установа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў верасні 1975 года ў якасці Віцебскага аддзялення Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў (ІФЦЦП).

Інстытут тэхнічнай акустыкі
руск.: Институт технической акустики
Абрэвіятура ІТА
Краіна
Адрас Віцебск, Кастрычніцкі раён, прасп. Люднікава, д. 13
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Мэта распрацоўка атрымання функцыянальных матэрыялаў
Тып арганізацыі навуковая
Кіраўнікі
Кіраўнік Васіль Рубанік
Намеснік па інавацыйнай працы Юрый Царэнка
Навуковы сакратар Дзмітрый Багрэц
Заснаванне
Дата заснавання 25 верасня 1975
Асноўныя асобы Уладзімір Клубовіч
Матчыная арганізацыя Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве[3]
Папярэднік Інстытут фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў
itanas.by

На 2018 год Інстытут уваходзіў у склад Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАН Беларусі. Пры ІТА працавалі аспірантура і дактарантура з наборам на 3 спецыяльнасці: 1) фізіка кандэнсаванага стану, 2) тэхналогіі і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі, 3) апрацоўка металаў ціскам. Інстытут аказваў наступныя паслугі: 1) даследаванне ўздзеяння канцэнтраванага патоку энергіі на кандэнсаванае асяроддзе і фізічны працэс, у тым ліку тэрмапругкага фазавага ператварэння; 2) распрацоўку ўльтрагукавага і медыцынскага абсталявання; 3) аднаўленне дэталяў газадынамічным напыленнем, 4) электрафізічныя вымярэнні; 5) ўсталяванне прылад аховы і пажарнай бяспекі; 6) выпуск стаматалагічных вырабаў (дыскі і сплавы з каштоўных металаў, артадантычныя дугі), медыцынскага дроту з каштоўных металаў і нанясенне ахоўна-дэкаратыўных пакрыццяў. У ІТА налічвалася:

Гісторыя правіць

25 верасня 1975 года Прэзідыум Акадэміі навук БССР зацвердзіў Пастанову № 140 аб заснаванні Віцебскага аддзялення Інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў (ІФЦЦП). У 1994 годзе Віцебскае аддзяленне ІФЦЦП пераўтварылі ў Інстытут тэхнічнай акустыкі (ІТА). У 1995 годзе ў ІТА з'явілася аспірантура. На 1998 год у Інстытуце даследавалі ўздзеянне канцэнтраваных патокаў энергіі (ультрагуку, лазарнага выпраменьвання і высокачастотнага поля) на кандэнсаванае асяроддзе. У ІТА распрацавалі тэорыю сінтэзу функцыянальна-градыентных і інтэлектуальных матэрыялаў ва ўльтрагукавым полі (кампазіцыйныя матэрыялы з эфектам памяці формы і псеўдапругкасці, матэрыялы для медыцыны, радыётэхнікі і ядзернай энергетыкі). Таксама сінтэзавалі пераўскітныя матэрыялы, што не вырабіць пры звычайнай цеплавой апрацоўцы. Даследавалі кінетыку спякання парашкоў 3-кампанентных сістэм пад уздзеяннем лазарнага выпрамянення. Распрацавалі выбарачнае лазарнае спяканне для стварэння вырабаў складанай прасторавай формы. Даследавалі фізічнае ўзаемадзеянне патокаў атамаў, малекул і іонаў з паверхняй цвёрдых целаў для стварэння іонна-плазменным спосабам дэкаратыўна-ахоўных пакрыццяў з вугляроду, палімераў і гідраскілфасфатаў металаў[5].

Кіраўнікі правіць

Зноскі

  1. а б GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
  2. Беларуская Вікіпедыя (тарашкевіца) — 2004.
  3. https://nasb.gov.by/bel/about/otdeleniya-nauk/ft_nauk.php
  4. Арганізацыі Аддзялення фізіка-тэхнічных навук (Інстытут тэхнічнай акустыкі). Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (21 жніўня 2018). Праверана 6 верасня 2018.
  5. Інстытут тэхнічнай акустыкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).

Спасылкі правіць