Пераўскіт
Пераўскі́т — мінерал падкласа складаных аксідаў, тытанат кальцыю, CaTiO3.
Пераўскіт | |
---|---|
Формула | CaTiO3 |
Прымесь | Nb, Na, Se, Ta |
Цвёрдасць | 5,5 |
Шчыльнасць | 3,98—4,26 г/см³ |
Паказчык пераламлення | nα= 2,300 nβ= 2,340 nγ= 2,380 |
Апісанне
правіцьУ складзе пераўскіту 29,48 % кальцыю, 35,22 % тытану, прымесі ніобію і рэдказямельных элементаў. Крышталізуецца ў рамбічнай, некаторыя разнавіднасці ў тэтраганальнай сінгоніі. Утварае крышталі, друзы, зярністыя агрэгаты. Колер буравата-чорны. Цвёрдасць 5,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 3,98—4,26[1] г/см³. Крохкі. Бляск алмазны, паўметалічны, металічны. Раскладаецца ў кіпячай сернай кіслаце[1]. Сегнетаэлектрык.
Паходжанне і радовішчы
правіцьПераўскіт утвараецца ў магматычных ультраасноўных і шчолачных пародах, скарнах, карбанатытах. Намнажаецца ў россыпах.
Упершыню знойдзены на Урале нямецкім мінералогам Густавам Разэ (ням.: Gustav Rose) у 1839 годзе. Названы ў гонар дзяржаўнага дзеяча Расійскай імперыі, калекцыянера мінералаў, графа Л. А. Пяроўскага.
Радовішчы пераўскіту ў Расіі (Урал, Кольскі паўвостраў), Швейцарыі, Аўстрыі, Германіі, Фінляндыі, Швецыі.
Выкарыстанне
правіцьПераўскіт і яго разнавіднасці выкарыстоўваюцца ў якасці руды на атрыманне рэдказямельных элементаў цэрыевай групы, тытану і ніобію[1].
Зноскі
- ↑ а б в Перовскит // Каталог Минералов (руск.)
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12). — С. 289.
Спасылкі
правіць- Перовскит // Каталог Минералов (руск.)
- Perovskite Mineral Data // Mineralogy Database (англ.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пераўскіт