Ілья Андрэевіч Маскаленчык

беларускі футбаліст

Ілья Маскаленчык (нар. 4 мая 2003) — беларускі футбаліст, абаронца расійскага клуба «Цюмень» (у арэндзе з санкт-пецярбургскага «Зеніта») і моладзевай зборнай Беларусі.

Футбол
Ілья Маскаленчык
Поўнае імя Ілья Андрэевіч Маскаленчык
Нарадзіўся 4 мая 2003(2003-05-04)[1] (20 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Цюмень
Нумар 45
Маладзёжныя клубы
0000—2018 Беларусь Мінск
2018—2020 Беларусь Дынама (Брэст)
Клубная кар’ера[* 1]
2020 Беларусь Дынама (Брэст) 0 (0)
2021 Беларусь Рух (Брэст) 0 (0)
2021   Беларусь Дынама (Брэст) 12 (0)
2022— Расія Зеніт (Санкт-Пецярбург) 0 (0)
2022—2023   Расія Зеніт-2 (Санкт-Пецярбург) 45 (1)
2024—   Расія Цюмень
Нацыянальная зборная[* 2]
2019 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2021 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2022— Беларусь Беларусь (да 21) 12 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 лістапада 2023

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у «Мінску», дзе гуляў на пазіцыі нападніка. У 2018 годзе перабраўся ў акадэмію брэсцкага «Дынама», дзе з цягам часу перайшоў на пазіцыю левага абаронцы. З лета 2020 года пачаў выступаць за дубль.

У пачатку 2021 года пасля пераходу акадэміі «Дынама» да «Руха» таксама перайшоў у гэты клуб, гуляў за дубль. У ліпені 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Дынама»[2]. 29 ліпеня 2021 года дэбютаваў за «Дынама» ў адказным матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый УЕФА супраць пльзенскай «Вікторыі» (1:2), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. 2 жніўня 2021 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з гродзенскім «Нёманам» (1:3). У далейшым замацаваўся ў аснове брэсцкай каманды, нярэдка выхадзіў у стартавым складзе.

У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Рух»[3]. У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з брэсцкай камандай, а ў сакавіку, пасля таго як «Рух» зняўся з Вышэйшай лігі, падпісаў кантракт з санкт-пецярбургскім «Зенітам-2» да канца сезона 2024/25[4]. У сезоне 2022/23 замацаваўся ў складзе, а ў 2023 годзе стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды «Зеніта», дзе заставаўся на лаўцы запасных.

У снежні 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў «Цюмень»[5].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Расіі (1:6) і быў заменены ў другім тайме.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2020 дубль Дынама   13 0
2021 (1) дубль Рух   ? ?
2021 (2) Д1 Дынама   12 0
2021/22 (2) Д3 Зеніт-2   6 0
2022/23 Д3 Зеніт-2   25 1
2023/24 (1) Д3 Зеніт-2   14 0

Крыніцы правіць

  1. https://int.soccerway.com/players/-/641295/
  2. Футбол. Защитник "Руха" Илья Москаленчик на правах аренды перешел в брестское "Динамо" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (26 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2021. Праверана 26 снежня 2021.
  3. Москаленчик и Папарига пополнили состав «РУХА»! (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт брэсцкага «Руха» (31 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2022. Праверана 18 кастрычніка 2023.
  4. Илья Москаленчик перешел в "Зенит-2" (руск.). football.by (13 сакавіка 2022). Праверана 18 кастрычніка 2023.
  5. "Тюмень" объявила об аренде у "Зенита-2" белоруса Москаленчика (руск.). football.by (29 снежня 2023). Праверана 27 лютага 2024.