Ілья Мікітавіч Фёдараў

архітэктар, мастак

Ілья Мікітавіч Фёдараў (1815 — пасля 1890) — беларускі архітэктар, мастак.

Ілья Мікітавіч Фёдараў
Дата нараджэння 1815
Дата смерці не раней за 1890
Альма-матар
Працаваў у гарадах Магілёў
Чын
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені
Медаль «У памяць вайны 1853—1856»

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1836 годзе Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў. Працаваў памочнікам, з 18 ліпеня[2] 1844 па 1873 год Магілёўскім губернскім архітэктарам, адначасова у 18441870 гадах Магілёўскім епархіяльным архітэктарам[3].

Стацкі саветнік.

ТворчасцьПравіць

Сярод работ — праекты будынкаў багадзельняў (1837, 1850, 1855), інстытута шляхетных дзяўчат, пансіяната пры Магілёўскай губернскай камісіі і будынка пажарнай каманды (18481852), казармы для жандарскай каманды (1850), жылога дома для свяшчэнніка Троіцкай царквы (1859) і рэканструкцыі астрога (1838), распрацаваў праектную дакументацыю на рамонт будынка Магілёўскага губернскага праўлення. У 1843 выканаў праект будынка прысутных месцаў для Сянно[3].

УзнагародыПравіць

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 13 студзеня 2022.
  2. Памятная книжка Могилевской губернии на 1869. С. 38
  3. 3,0 3,1 Фёдараў Ілья Мікітавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

ЛітаратураПравіць