Ілья Перцавіч Ашаровіч
Ілья Ашаровіч (1879, Панявеж, Ковенская губерня, цяпер Панявежыс, Літва — 29 лістапада 1938, Мінск, НКУС) — беларускі рэдактар, гісторык, палітычны дзеяч.
Ілья Перцавіч Ашаровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1879 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 лістапада 1938 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | журналіст |
Біяграфія
правіцьУваходзіў у яўрэйскія партыі Паалей Цыён (1902—1904), Бунд (1904—1919). З 1919 года ў УКП(б). У гады грамадзянскай вайны быў на падпольнай рабоце ў Вільні, Гродне, Беластоку. З 1921 года ў Мінску рэдагаваў газеты на ідыш «Штэрн» і «Вэкер». Член Камісіі па нацыянальнай палітыцы ў БССР. Уваходзіў у Праўленне беларускага філіяла Таварыства гісторыкаў-марксістаў. Даследаваў гісторыю рэвалюцыйнага руху яўрэйскіх рабочых арганізацый, выступаў супраць канцэпцыі «двухкарэннасці» — узнікнення КП(б)Б з арганізацый РСДРП і Бунда. Арыштаваны 24 снежня 1937 года. Расстраляны 29 лістапада 1938 года.
Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Билявичюс Э. Человек удивительной судьбы // Коммунист (Вильнюс). 1966, № 12;
- ЭГБ, т. 1.
- Ашаровіч Ілья Перцавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.