Ілья Сіўцоў

беларускі музыкант, кампазітар

Ілья Сіўцоў (нар. 30 верасня 1999, Мінск) — беларускі музыкант, кампазітар.

Ілья Сіўцоў
Імя пры нараджэнні Ілья Сіўцоў
Дата нараджэння 30 верасня 1999(1999-09-30) (24 гады)
Месца нараджэння Мінск, Беларусь
Краіна  Беларусь
Альма-матар Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (не цалкам)
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, кампазітар
Гады актыўнасці 2016—дагэтуль
Інструменты фартэпіяна, піяніна, сінтэзатар, гітара,
рытм-гітара
Жанры інды, пост-панк,
альтэрнатыўны рок,
інды-поп
Калектыў «Жидкие стулья»
«Галантерея»
«Мнимая Ось»
«зел и бля сивцов»
«FANTASTIC SWIMMERS»
vk.com/ilyasivtsovmusic

Біяграфічны нарыс правіць

Нарадзіўся Ілья Сіўцоў 30 верасня 1999 года ў Мінску. З 7 гадоў ён ужо вучыўся граць на фартэпіяна, хаця сам жадаў граць на скрыпцы. Усё сваё дзяцінства Ілья Сіўцоў хадзіў у музычную школу, якую скончыў у 14 гадоў. Як музыкант сам пазней адзначаў, ён сябе прымушаў туды хадзіць, не маючы ад гэтага ніякага завадальнення. Па сканчэнні музычнай школы Ілья Сіўцоў пачаў пісаць розныя песенкі ды імпразаваць на фартэпіяна, падчас чаго ён надумаў з гэтым звязаць сваё жыццё. У падлеткавым узросце Ілья Сіўцоў пачаўся самастойна вучыцца граць на гітары, бо яму заўсёды падабаўся яе тэмбр ды слухаць бацькаву гру на ёй. Вучыцца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Ілья Сіўцоў дэбютаваў у 2016 годзе з міні-альбомам «Двадцать пятый день». 2017 год для музыканта быў вельмі плённым, у гэтым годзе ён выдаў 2 поўнафарматныя альбомы («Детские импровизации» і «мини​-​человек»), 1 міні-альбом («.») і 2 самотнікі («Поколений» і «Седые недели»).

Паводле моладзевага часопіса «34mag», Ілья Сіўцоў увайшоў у лік 12 музыкантаў новай хвалі, якіх не сорамна паказаць замежнікам[1].

Гурты правіць

Творчасць правіць

Поўнафарматныя альбомы правіць

  • Искал и пробовал (2016)
  • Детские импровизации (2017)
  • мини​-​человек (2017)
  • 2103 (2019)

Міні-альбомы правіць

  • Двадцать пятый день (2016)
  • . (2017)

Самотнікі правіць

  • Поколений (2017)
  • Седые недели (2017)
  • Рядом с тобой (2019)

Зборнікі правіць

  • Юные (2018) — «Боится девчонка»[5]

Удзел правіць

365 дней в году (2018, «Галантерея») — «Чайная вечеринка» (у якасці спевака)[5]

Зноскі

  1. Лёша Скрам. 12 беларусских артистов «новой волны» (руск.). 34mag (21 чэрвеня 2018).
  2. Шэсць беларускіх піяністаў выдалі сумесны альбом у Балгарыі. Наша Ніва (1991) (24 сакавіка 2019).
  3. Fantastic Swimmers. Фартэпіянны канцэрт #1(недаступная спасылка). Tut.by. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2020. Праверана 17 чэрвеня 2020.
  4. 6 беларускіх піяністаў выдалі сумесны альбом у Баўгарыі. Новы час (23 сакавіка 2019).
  5. а б Змест альбома(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць

У сацыяльных сетках правіць

Інтэрв’ю правіць