Імрэ Шынкавіч
Імрэ Шынкавіч (венг.: Sinkovits Imre; 21 верасня 1928, Будапешт — 18 студзеня 2001, тамсама) — венгерскі актор тэатра і кіно. Народны артыст Венгрыі. Лаўрэат Нацыянальнай прэміі імя Кошута (1966). Двойчы лаўрэат дзяржаўнай прэміі ў вобласці тэатральнага мастацтва імя Мары Ясаі (1955, 1962).
Імрэ Шынкавіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 верасня 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 студзеня 2001 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Katalin Gombos[d] |
Дзеці | András Sinkovits-Vitay[d] і Marianne Sinkovits[d] |
Адукацыя |
|
Прафесія | акцёр |
Узнагароды |
прэмія імя Кошута (1966) Jászai Mari Prize[d] (1955) Заслужаны артыст Венгрыі[d] (1970) Заслужаны мастак Венгрыі[d] (1974) Farkas–Ratkó Award[d] (1965) прэмія «Спадчына Венгрыі»[d] (1996) Q1636477? (1998) Kazinczy Award[d] (1983) Súgó Csiga Awards[d] (2001) Jászai Mari Prize[d] (1962) |
IMDb | ID 0802458 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьГуляць на сцэне пачаткаў са школьнай лавы. На прафесійнай сцэне дэбютаваў у 1948 годзе. З 1949 года да 1956 года гуляў на сцэне Нацыянальнага тэатра у Будапешце. У 1951 годзе скончыў інстытут тэатра і кіно.
У час паўстання ў Венгрыі ў кастрычніку 1956 года выступіў з патрыятычнымі вершамі Ш. Пецёфі на цэнтральнай плошчы Будапешта перад 20 000-ым натоўпам. Гэты акт адкрытага моладзевага пратэсту, праз некалькі гадзін стаў адной з заахвочвальных прычын агульнанацыянальнага паўстання супраць камуністычнага ўрада ВНР. І. Шынкевіч быў абраны ў склад рэвалюцыйнага камітэта Асацыяцыі венгерскага тэатра і кіно.
Пасля задушання паўстання яму на паўтара гады забаранілі займацца тэатральнай дзейнасцю і звольнілі з Нацыянальнага тэатра. У 1958—1963 годзе ён працаваў у тэатры Ёжэфа Атылы. У 1963 годзе зноў вярнуўся ў калектыў Нацыянальнага тэатра, і цягам доўгіх гадоў быў адным з салістаў гэтага тэатра. Гуляў размаітыя ролі: ад камічных да трагічных у п'есах класікаў сусветнай і вугорскай драматургіі (Эсхіла, Шэкспіра, Лопэ дэ Вега, Чэхаўа, Горкага, Гюго, Дзюма, Шоу, Б. Джонсана, Д. Іеша і інш.).
Здымацца ў кіно пачаў у 1951 годзе. Выканаў ролі ў 129 фільмах.
Зноскі
- ↑ а б выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 14 лістапада 2024.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Імрэ Шынкавіч
- Імрэ Шынкавіч на сайце «Internet Movie Database» (англ.)