Іна Снарская
Іна Снарская (нар. 7 сакавіка 1965, Полацк) — беларуская і ўкраінская пісьменніца, журналістка.
Іна Снарская | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1965 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, паэтка |
Мова твораў | беларуская |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў Полацку ў 1965 годзе. Скончыла Наваполацкі політэхнічны інстытут (будаўнічы факультэт) і Палтаўскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Караленкі (філалагічны факультэт). З 1987 года жыве на Украіне. Працуе рэдактарам тэлебачання Палтаўскай абласной дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Аўтар перадач і дакументальных фільмаў, паэтычных зборнікоў: «Пацеркі», «Пачакай, мая птушка…», «Лясная панна», «Кветка гарынь», «Дзве зямлі — дзве долі», «Верасовыя песні зары». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў, Нацыянальнай спілкі пісьменнікаў Украіны, Нацыянальнай спілкі журналістазў Украіны.
У 2022 годзе выйшла аповесць «Зачараваны скарб», якая складаецца з кароткіх аповедаў. Месца дзеі — вёскі Сястронкі, Варонічы Полацкага раёна, горад Полацк, час дашкольнага маленства пісьменніцы.
Лаўреат літаратурна-мастацкіх прэмій: Францішка Скарыны (Беларусь), Васіля Сіманенкі, Івана Катлярэўскага, Леаніда Бразава (Україна). Вершы Іны Снарскай перакладаліся украінскай, румынскай, польскай, англійскай мовамі.