Інстытут псіханеўралогіі АН БССР

Інстытут псіханеўралогіі АН БССР (іншая назва — Псіханеўралагічны інстытут АН БССР) — адна з трох першых даследчых арганізацый медыцынскай тэматыкі ў складзе беларускай Акадэміі навук (нароўні з Інстытутам тэарэтычнай медыцыны і Медыцынскім навукова-даследчым кабінетам). Быў утвораны ў 1930 годзе. Дырэктарам-арганізатарам новаўтворанага інстытута стаў заснавальнік кафедры псіхіятрыі БДМУ прафесар Аляксандр Карлавіч Ленц. У 19311932 гг. дырэктарам інстытута быў акадэмік Міхаіл Барысавіч Кроль.

Даследаванні Інстытута былі прысвечаны фізіялагічнаму вывучэнню псіхозаў, сацыяпатыі і іншым пытанням псіхіятрыі.

Інстытут у 1936—1940 гг. уваходзіў у склад Аддзялення матэматычных і прыродазнаўчых навук АН БССР, у 1940-41 гг. — у склад Аддзялення прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук. Спыніў сваю дзейнасць у 1941 годзе ў выніку акупацыі нямецка-фашысцкімі войскамі Мінска. Пасля вайны не аднаўляўся, даследаванні былі працягнуты ў арганізацыях Міністэрства аховы здароўя і ў Інстытуце тэарэтычнай медыцыны.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 293. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
  • Кроль Міхаіл Барысавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
  • Кроль Міхаіл Барысавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 402. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Голуб Давид Мовшевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 155. — 737 с.
  • Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 231. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць