Міхаіл Барысавіч Кроль

Міхаіл Барысавіч Кроль (2 сакавіка 1879, Мінск — 6 жніўня 1939) — беларускі неўрапатолаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1931), член-карэспандэнт АН СССР (1939), доктар медыцынскіх навук (1918), прафесар (1921). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1931). 

Міхаіл Барысавіч Кроль
Дата нараджэння 2 сакавіка 1879(1879-03-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 жніўня 1939(1939-08-06)[1] (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, неўролаг
Навуковая сфера Неўралогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Д. А. Маркаў[2]
Партыя
Узнагароды
заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія

правіць
 
Дэканат медыцынскага факультэта БДУ, у цэнтры – дэкан М. Кроль. 1923

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1901). У 1923—1932 гадах загадчык кафедры, дэкан медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1930—1932 гадах дырэктар Мінскага медыцынскага інстытута. З 1933 года дырэктар клінікі нервовых хвароб Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У 1935—1939 гадах адказны рэдактар часопіса «Неўрапаталогія і псіхіятрыя».

Заснавальнік беларускай школы неўрапатолагаў. У клінічнай практыцы выкарыстаў метад хранаксіі, які дазваляе даследаваць тонкія функцыі нервовай сістэмы. Звярнуў увагу на ўзаемную абумоўленасць гнозісу, праксісу і маўлення. На клінічным матэрыяле паказаў значэнне адаптацыйнай ролі вегетатыўнай нервовай сістэмы. Займаўся віруснымі нейраінфекцыямі (шаленства, сыпны тыф, праказа), вывучаў тайговы энцэфаліт.

Асноўныя працы

правіць
  • Невропатологические синдромы. 2 изд. М.; Л.: Биомедгиз, 1936.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць