Даніла Аляксандравіч Маркаў

вучоны ў галіне неўрапаталогіі, фізіятэрапіі і курарталогіі

Даніла Аляксандравіч Ма́ркаў[5] (руск.: Даниил Александрович Марков; 13 (25) студзеня 1895 — 23 снежня 1976) — вучоны, неўрапатолаг і фізіятэрапеўт, доктар медыцынскіх навук (1936), прафесар (1931), акадэмік Акадэміі навук БССР (1940), заслужаны дзеяч навукі БССР (1964).

Даніла Аляксандравіч Маркаў
руск.: Даниил Александрович Марков
Дата нараджэння 13 (25) студзеня 1895[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 снежня 1976(1976-12-23) (81 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці неўрапатолаг, фізіятэрапеўт, урач, патолагаанатам, выкладчык універсітэта, курартолаг, навуковец
Навуковая сфера медыцына[3], паталогія[3], неўрапаталогія[d][3], фізіятэрапія[d], курорталогія[d] і функцыянальная дыягностыка[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[4] (1936)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Р. І. Расаліма, М. Б. Кроль
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сяле Расказава Тамбоўскай губерні (сучасны горад, адміністрацыйны цэнтр Расказаўскага раёна Тамбоўскай вобласці Расіі). У 1919 годзе скончыў медыцынскі факультэт Саратаўскага ўніверсітэта. У 1919—1926 гг. асістэнт клінікі нервовых хвароб гэтага ж факультэта. У 1926—1930 гг. асістэнт клінікі нервовых хвароб, дацэнт, загадчык кафедрай нервовых хвароб медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1930—1941 гг. на пасадзе дырэктара Дзяржаўнага інстытута фізіятэрапіі, артапедыі і неўралогіі, адначасова дацэнт кафедры нервовых хвароб Беларускага медыцынскага інстытута, 1931—1934 гг. — загадчык кафедрай. У 1936 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.

У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1943 гг. урач 1-й бальніцы ў акупіраваным Мінску. Быў арыштаваны за спробу эвакуацыі з дапамогай партызанаў у тыл і вывезены ў Германію, дзе быў вызвалены савецкімі войскамі. У 1946—1948 гг. дырэктар, у 1948—1954 гг. навуковы кіраўнік Беларускага навукова-даследчага інстытута фізіятэрапіі і неўралогіі, у 1947—1973 гг. загадчык кафедрай нервовых хвароб Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў. Адначасова ў 1954—1976 гг. галоўны неўрапатолаг Міністэрства аховы здароўя БССР, загадчык лабараторыяй паталагічнай фізіялогіі нервовай сістэмы.

Памёр Д. А. Маркаў у Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках.

Навуковая дзейнасць

правіць

Д. А. Маркаву належаць навуковыя працы па ранняй функцыянальнай дыягностыцы, тонкай сіміётыцы і патагенетычнай тэрапіі нервовых хвароб, дыягностыцы і лячэнню эпілепсіі, экстрапірамідальных захворванняў, рассеянага склерозу. Пад кіраўніцтвам Д. А. Маркава абаранілі дысертацыі 10 дактароў і 42 кандаты навук.

Аўтар больш за 230 навуковых прац, у т.л. 7 манаграфій, артыкулаў у Вялікай і Малой медыцынскіх энцыклапедыях. Рэдактар 16 зборнікаў навуковых работ.

З’яўляўся старшынёй і ганаровым старшынёй Беларускага навуковага таварыства неўрапатолагаў, нейрахірургаў і фізіятэрапеўтаў, ганаровым членам Усесаюзнага навуковага таварыства неўрапатолагаў і псіхіятраў, членам рэдакцыйных калегій часопісаў «Невропатология», «Физиотерапия», «Доклады АН БССР».

Сярод апублікаванага:

  • Клиническая хронаксиметрия, 1935.
  • Лечение эпилепсии, 1938.
  • Хронаксиметрия в клинике (некоторые актуальные вопросы), 1956.
  • Основы патогенетической терапии заболеваний нервной системы. — Мн.: Беларусь, 1964.
  • Общая терапия и профилактика заболеваний нервной системы. — Мн.: Беларусь, 1967.
  • Основы восстановительной терапии (медицинской реадантации и реабилитации) заболеваний нервной системы. — Мн., 1973.

Узнагароды

правіць

Зноскі

  1. а б в г д е https://www.bsmu.by/page/55/3227/
  2. Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  3. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. а б в http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-230505&strq=l_siz=20
  5. Беларусь 1995.

Літаратура

правіць
  • Маркаў Даніла Аляксандравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 464. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Маркаў Даніла Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 116. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007

Спасылкі

правіць