Інтрузія
Інтру́зія[1] (інтрузіў, інтрузіўны масіў) — геалагічнае цела, складзенае магматычнымі горнымі пародамі, што закрышталізаваліся ў глыбіні зямной кары.
Класіфікацыя інтрузій па ўзаемаадносінах з утрымліваючымі пародамі вылучаюць згодныя і нязгодныя інтрузіі. Кантакты згодных інтрузій канформны слаістасці ўтрымліваючых парод. Нязгодныя ж інтрузіі маюць сякучыя кантакты, абразаючыя структурныя элементы ўтрымліваючых тоўшч.
Да згодных інтрузій адносяцца:
Да нязгодных інтрузій адносяцца:
Пры класіфікацыі інтрузій выкарыстоўваюцца таксама такія прыкметы, як форма і памер целаў.
Па глыбіні фарміравання вылучаюць прыпаверхневыя, сярэднеглыбінныя (гіпабісальныя) (0,5—1,5 км), і глыбінныя, ці абісальныя (больш 1,5 км) інтрузіі.
Глыбінныя інтрузіі складзены паўнакрышталічнымі магматычнымі пародамі, у той час як малаглыбінныя часта маюць парфіравыя і афіравыя структуры. Інтрузіі складаюць значныя часткі зямной кары, як акіянічнай, так і кантынентальнай.
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Інтрузі́йныя го́рныя паро́ды; Інтру́зія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 278. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Дмитриев Ю. И. Интру́зия // Горная энциклопедия : в 5 т. (руск.) / гл. ред. Е. А. Козловский. — М.: «Советская энциклопедия», 1987. — Т. 2. Геосферы — Кенай. — С. 445. — 575 с. — 56 540 экз. — ISBN 5-85270-007-X.
- Интру́зия // Т. 10. Ива — Италики. — М. : Советская энциклопедия, 1972. — С. 343. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)