Ёсеф Юнгман

(Пасля перасылкі з Іозеф Юнгман)

Ёсеф Юнгман (чэшск.: Josef Jungmann; 16 ліпеня 1773 — 14 лістапада 1847) — чэшскі філолаг, пісьменнік і перакладчык, дзеяч чэшскага нацыянальнага адраджэння.

Ёсеф Юнгман
чэшск.: Josef Jungmann
ням.: Josef Jungmann
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 ліпеня 1773(1773-07-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лістапада 1847(1847-11-14)[1][2][…] (74 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Johanna Jungmannová[d]
Дзеці Josef Josefovic Jungmann[d]
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, лексікограф, мовазнавец, паэт, перакладчык, педагог, настаўнік, філолаг, гісторык, выкладчык універсітэта
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Order of Leopold
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Усё жыццё працаваў над тэарэтычнымі асновамі новай чэшскай літаратурнай мовы. Быў вядучай постаццю другога пакалення адраджэнцаў.

Заснаваў першы чэшскі навуковы часопіс «Krok». Суполка адраджэнцаў, якую ён вакол сябе згуртаваў, пазней стала называцца Юнгманавай паэтычнай і навуковай школай. Да яе належалі, напрыклад, такія дзеячы, як Францішак Палацкі, Ян Эвангеліста Пуркінэ, Францішак Ладзіслаў Чалакоўскі.

Выдаў пяцітомны Слоўнік чэшска-нямецкі — адну з падставовых для чэшскай літаратурнай мовы прац. Напісаў «Гісторыю чэшскай літаратуры» і іншыя навуковыя працы.

Вучыўся ў Бераўне, пасля ў гімназіі ў Празе. Наведваў філасофскі, а потым і юрыдычны факультэты Карлавага ўніверсітэта. Адначасова працаваў прыватным настаўнікам. З 1799 года выкладаў у гімназіі ў Літамнержыцах, у 1815 годзе ўзначальвае Старачэскую гімназію ў Празе. Пазней стаўся рэктарам Карлавага ўніверсітэта.

Сачыненні правіць

  • Antibohemia, 1814
  • Historie literatury české aneb Soustavný přehled spisů českých, s krátkou historií národu, osvícení a jazyka, 1825
  • Krok
  • Nepředsudečné mínění o české prozódii, 1804
  • O jazyku českém, 1806
  • O klasičnosti literatury a důležitosti její
  • Oldřich a Božena, 1806
  • Rozmlouvání o jazyku českém
  • Slovesnost aneb Sbírka příkladů s krátkým pojednáním o slohu, 1820
  • Slovník česko-německý, 1834-39 (5 dílů), пры садзейнічанні Якуба Малы
  • Slovo ke statečnému a blahovzdělanému Bohemariusovi, 1814
  • Zápisky, 1871.

Зноскі

  1. а б Josef Jungmann // Brockhaus Enzyklopädie
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Dr. Constant v. Wurzbach Jungmann, Joseph Jacob // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 10. — S. 319.
  5. BillionGraves — 2011.
  6. а б http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/jungmann-josef/ Праверана 30 жніўня 2022.

Літаратура правіць

  • Emanuel Chalupný: Jungmann, Prag 1909.
  • Julius Dolanský: Jungmannův odkaz (Z dějin české slovesnosti), Prag 1948.

Спасылкі правіць