Нацыянальнае адраджэнне
Нацыяна́льнае адраджэ́нне — працэс і перыяд фарміравання сучасных нацый у XVIII і XIX стагоддзях. Яго імпульсам былі асветніцтва і Вялікая французская рэвалюцыя.
Нацыянальнае адраджэнне з'яўляецца этапам у развіцці народаў, калі яны ўсведамляюць адрозненне сваёй культуры ад культуры больш вялікіх па колькасці народаў, у падпарадкаванні якіх жывуць першыя. Нацыянальнае адраджэнне было ў гісторыі беларусаў, чэхаў, эстонцаў, харватаў, лужыцкіх сербаў, македонцаў, славакаў, славенцаў, сербаў, украінцаў і іншых народаў. У працэсе нацыянальнага адраджэння народы заяўляюць аб прэтэнзіях на моўную, культурную і палітычную самастойнасць.