Іосіф Аронавіч Сагаловіч
Іосіф Аронавіч Сагаловіч (6 верасня 1914, Мінск — 1 сакавіка 1979) — беларускі інжынер-будаўнік.
Іосіф Аронавіч Сагаловіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 верасня 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 сакавіка 1979 (64 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | інжынер у цывільным будаўніцтве |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1935 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1940 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў ва Упраўленні капітальнага будаўніцтва, Міністэрстве жыллёва-грамадзянскага будаўніцтва БССР, з 1958 па 1969 г. — намеснік начальніка аддзела СКБ Інстытута цепла- і масаабмену АН БССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1954), Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1958).
Зноскі
Літаратура
правіць- Сагалович Иосиф Аронович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)