Іосіф Бетыні
Іосіф (Восіп Іванавіч[1], Язэп, Джузэпэ) Бетыні (Беціні) (1790—1861) — беларускі архітэктар XIX стагоддзя. З 1827 па 1842 гады губернскі архітэктар Віцебскай губерні.
Іосіф Бетыні | |
---|---|
Дата нараджэння | 1790 |
Дата смерці | 1861 |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Кішынёў, Віцебск, Гарадок |
Біяграфія
правіцьВучыўся архітэктуры ў Польшчы і Італіі[2].
З 1818 года быў абласным архітэктарам у Бесарабскай вобласці. Дойлід І. Беціні быў запрошаны ў Кішынёў для ажыццяўлення шэрагу гідратэхнічных і нівеліровачных работ. Між іншага ён здзейсціў першыя спробы асушэння кішынёўскіх балот.
З 1827 па 1842 гады займаў пасаду віцебскага губернскага архітэктара.
Творчасць
правіцьАўтар праекта Кішынёўскага гарадскога будынка прысутных месцаў
У 1832 годзе стварыў праект царквы ў Гарадку.
У 1832 годзе Дабравешчанская царква ў Віцебску была вернута ад уніятаў праваслаўным і адрамантавана ў 1833 годзе губернскім архітэктарам І. Беціні[3].
Зноскі
- ↑ Русский биографический словарь в 25-ти т. — Изд. под наблюдением председателя Императорского Русского Исторического Общества А. А. Половцева. — Санкт-Петербург: Тип. И. Н. Скороходова, 1896—1918
- ↑ Італьянская архітэктура на Беларусі
- ↑ Дабравешчанская царква ў Віцебску на сайце Radzima.org
- ↑ Чантурия, Ю. В. Классицистическая реконструкция городов Витебской и Могилевской губерний // Белорусское градостроительное искусство: средневековое наследие, ренессанс, барокко, классицизм в системе европейского зодчества. — Мн: Беларуская навука,, 2017. — С. 267. — 503 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-08-2145-4.
Літаратура
правіць- Бетыні Восіп Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Русский биографический словарь в 25-ти т. — Изд. под наблюдением председателя Императорского Русского Исторического Общества А. А. Половцева. — Санкт-Петербург: Тип. И. Н. Скороходова, 1896—1918
- Нацыянальны гістарычны архіў у г. Гродне (НГАБ). – Ф. 1. Воп. 2., спр. 1511, 1522