Іосіф Мікалаевіч Малюкевіч
Іосіф Мікалаевіч Малюкевіч (1909, в. Восава Мінскай губерніі — ?) — беларускі настаўнік, гісторык.
Іосіф Мікалаевіч Малюкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1909 |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПасля заканчэння школы-сямігодкі паступіў вучыцца на двухгадовыя педагагічныя курсы ў Мінск. Затым працаваў настаўнікам пачатковай школы, інспектарам раённага аддзела народнай адукацыі, загадчыкам раённага фінансавага аддзела, адказным сакратаром раённай газеты. З 1931 года па 1934 год служыў у Чырвонай Арміі.
Пасля дэмабілізацыі паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Займаючыся навуковай працай, ён адначасова выкладаў гісторыю ў БДУ.
У час Вялікай Айчыннай вайны быў камандзірам узвода, камандзірам роты, начальнікам штаба палка. Ваяваў на Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім і I-м Беларускім франтах.
Пасля вайны была прапанавана праца памочніка загадчыка 1-га аддзела Міністэрства замежных спраў БССР. Акрамя таго, пасада выкладчыка ў БДУ. У сакавіку 1948 года ён быў накіраваны на курсы дысертантаў у Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК ВКП(б) у Маскву. Праз год была прысваена навуковая ступень кандыдата гістарычных навук. Са жніўня 1949 па снежань 1955 года — дырэктар Гродзенскага педагагічнага інстытута[1].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Кутузава 3-й ступені (1942) і двума ордэнамі Айчыннай вайны І-й ступені (жнівень, кастрычнік 1944 г.), медалём «За працоўную доблесць»[2].