Іосіф Францавіч Блажэвіч

Іосіф Францавіч Блажэвіч (13 верасня 1891 — 8 мая 1939) — расійскі афіцэр, герой грамадзянскай вайны[1], савецкі военачальнік, камдыў (20.11.1935), адзін з кіраўнікоў СПА.

Іосіф Францавіч Блажэвіч
Дата нараджэння 13 верасня 1891(1891-09-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 мая 1939(1939-05-08) (47 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя (19111918)
Расійская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка (19181922)
Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (19221939)
Род войскаў пяхота, СПА
Гады службы 19111938
Званне
Падпалкоўнік
Падпалкоўнік
Камдыў
Камдыў
Камандаваў 4-ы полк 6-й Маскоўскай пд
1-ы Волжскі стралковы полк
27, 59 і 3-я Туркестанская сд
1-я армія Туркестан. фронту
16-ы стралковы корпус
Інспектар Упр. СПА РСЧА
Нам. нач. Упр. СПА РСЧА
Бітвы/войны Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расіі
Узнагароды і званні
Залатая зброя «За храбрасць»
Залатая зброя «За храбрасць»
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў верасні 1891 ў вёсцы Навасёлкі[1] Наватрокскага павета Віленскай губерні ў сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў рамеснае вучылішча, Віленскае ваеннае вучылішча (падпаручнікам 6 жніўня 1913). Затым служыў малодшым афіцэрам у 70-м Ражскім пяхотным палку. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Камандаваў ротай, батальёнам, кіраваў падрыхтоўчымі курсамі 5-й арміі Паўночнага фронту. У баях быў тройчы паранены. Узнагароджаны некалькімі баявымі ордэнамі і Георгіеўскай зброяй (УП ад 2.11.1916). У кастрычніку 1917 года быў накіраваны на вучобу ў Акадэмію Генеральнага штаба. У пачатку 1918 года абраны камандзірам батальёна 70-га пяхотнага палка 18-й пяхотнай дывізіі. Апошні чын у старой арміі — падпалкоўнік.

У Чырвонай Арміі з ліпеня 1918 года. Удзельнік Грамадзянскай вайны, у гады якой займаў пасады: памочнік камандзіра і камандзір 4-га палка 6-й Маскоўскай пяхотнай дывізіі (жнівень — кастрычнік 1918 г.), начальнік аператыўнага аддзела Правабярэжнай групы войскаў 5-й арміі (кастрычнік — лістапад 1918 г.), камандзір 1-га Волжскага стралковага палка (з лістапада 1918 г.), камандзір 1-й асобнай Сімбірскай брыгады і 3-й брыгады 27-й стралковай дывізіі (студзень — лістапад 1919 г.), часовы выканаўца абавязкаў начальніка 26-й стралковай дывізіі, начальнік 27-й (лістапад — снежань 1919 г.), 59-й (люты-ліпень 1920 г.) і 3-й Туркестанскай (ліпень — лістапад 1920 г.) стралковых дывізій.

Пасля Грамадзянскай вайны займаў буйныя пасады ў войсках і цэнтральным апараце наркамата абароны. Са снежня 1920 г. па студзень 1921 камандаваў войскамі 1-й арміі Туркестанскага фронту. У 1921—1922 гг. начальнік 1-й Туркестанскай стралковай дывізіі, камандуючы 1-й арміяй Туркестанскага фронту, слухач Вышэйшых акадэмічных курсаў пры Ваеннай акадэміі РСЧА. З верасня 1922 г. — камандзір 16-га стралковага корпуса[1].

  Дасведчаны баявы камандзір. Не баіцца задач, што ўскладаюцца на яго. Палітычна зрадніўся з Чырвонай Арміяй, з’яўляючыся адным з яе герояў.
М. М. Тухачэўскі ў атэстацыі на І. Ф. Блажэвіча ў 1924 годзе
 

У 1925 кандыдат у ЦВК БССР[1].

Са снежня 1926 інспектар па стралкова-тактычнай справе Вучэбна-страявога кіравання ГУ РСЧА. Затым быў прызначаны інспектарам Супрацьпаветранай абароны РСЧА. З мая 1930 г. — першы начальнік 6-га ўпраўлення Штабу РСЧА (ён жа інспектар СПА РСЧА). З восені 1931 г. — начальнік інспекцыі СПА 6-га ўпраўлення Штабу РСЧА. З лета 1932 г. — інспектар Упраўлення СПА РСЧА. З кастрычніка 1933 г. — намеснік начальніка Упраўлення СПА РСЧА. Кандыдат у члены ВКП(б) з 1930 г. Член ВЦВК. Камдыў (Загад наркама абароны СССР па асабоваму складу № 2395 ад 20 лістапада 1935 года).

Блажэвіч унёс вялікі ўклад у стварэнне ў цэнтральным апараце РСЧА Упраўлення, якое ведае пытаннямі супрацьпаветранай абароны.

У жніўні 1935 года ім быў прадстаўлены даклад наркаму абароны СССР аб непадрыхтаванасці мясцовай абароны шэрагу пунктаў і аб’ектаў краіны. У кастрычніку-лістападзе 1936 г. ён арганізуе праверкі стану супрацьпаветранай абароны гарадоў Ленінграда, Мінска, Кіева, Баку. У 1937 годзе ўдзельнічае ў выпрацоўцы мерапрыемстваў па ўмацаванні СПА краіны згодна з прынятай у ЦК ВКП(б) і СНК СССР праграмай на 1938—1941 гг., у фарміраванні першага корпуса СПА для абароны сталіцы, Ленінграда, Баку, дывізіі СПА для абароны Кіева.

За ліквідацыю белаказачых банд атамана Аненкава ў раёне Сергіёпаль, Копаль і за баі пры вызваленні Омска быў узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга (як начдзіў 59-й стралковай дывізіі, Заг. РВСР № 260 ад 1920 г., і як камкор 16-га корпуса, Заг. РВСР № 177 ад 1924 г., другаснае ўзнагароджанне).

Арыштаваны 18 лютага 1938 г. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР 16 сакавіка 1939 па абвінавачванні ў прыналежнасці да вайсковай змовы прысуджаны да расстрэлу. Прысуд прыведзены ў выкананне 8 мая 1939 г. Месца пахавання — Масква, Данскія могілкі. Вызначэннем ВКВС ад 29 жніўня 1956 рэабілітаваны.

Зноскі

  1. а б в г Блажевич Иосиф Францевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 60. — 737 с.

Літаратура правіць

  • Г. Роговицкий, П. Селиванов. Полководцы и военачальники. Комдив И. Ф. Блажевич // Военно-исторический журнал, № 8 за 1967 г.
  • Е. Н. Великанов, В. Л. Голотюк, А. Ю. Лашков, А. Е. Ужанов. (Под общ. ред. Н. Н. Швеца). Звезды противовоздушной обороны. М., 2004.
  • «Расстрельные списки. Москва, 1935—1953. Донское кладбище (Донской крематорий)». Книга памяти жертв политических репрессий. М., 2005.

Спасылкі правіць